І зноў пра Новы год
Навагодняя выстава творчых работ дзяцей і дарослых дзейнічае ў гэтыя дні ў Бабруйскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў Сычкава.
Па словах дырэктара ўстановы Вольгі Гарбуновай, душэўныя, яскравыя, непаўторныя экспанаты па тэме прадставілі на суд наведвальнікаў музея выхаванцы Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама члены Бабруйскай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.
Навагодняя выстава ў музеі, як мы даведаліся, будзе доўжыцца да сярэдзіны студзеня.
Ул. інф.