Жніво-2021: лічбы і факты
Валавы збор зерня збожжавых і зернебабовых раслін без кукурузы, па дадзеных райсельгасхарчу, у сельгасарганізацыях раёна ў першапачаткова апрыходаванай вазе склаў сёлета 32 540 тон пры сярэдняй ураджайнасці 24,6 ц/га.
***
Лідарства па ўраджайнасці і намалоце па-ранейшаму ўтрымлівае СВК “Гігант” (старшыня Жук Васіль Пятровіч). У гаспадарцы атрымана 7 461 тона зерня збажыны пры сярэдняй ураджайнасці 51,3 ц/га.
***
Значных паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых дасягнулі таксама працоўныя калектывы ААТ “Неўскі-Агра” (дырэктар Ахмедаў Алі Малік аглы), філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” (памочнік дырэктара ААТ
«БЗТДіА» па сельскай гаспадарцы Аўрамчык Марына Мікалаеўна), ААТ “Міхалёўская ніва” (дырэктар Пацыенка Алена Васільеўна).
***
Напружаным было спаборніцтва ў асабістым заліку. Пра гэта сведчыць той факт, што тысячны рубеж па намалоце пераадолелі 7 экіпажаў зернеўборачных камбайнаў і 11 вадзіцеляў на адвозцы ўраджаю.
***
Лідарства сярод камбайнерскіх экіпажаў — за Чэрнікам Леанідам Леанідавічам і Дзешкаўцом Віктарам Станіслававічам з ААТ “Неўскі-Агра”. На іх рахунку — 1 668 тон намалочанага зерня на ўмоўны камбайн.
***
Сярод вадзіцеляў на адвозцы ўраджаю ад камбайнаў найлепшы вынік у Крусіра Мікалая Усеваладавіча з ААТ “Неўскі-Агра” — 2 622 умоўныя тоны зерня.
***
Пераможцам сярод звенняў аператараў зернесушыльных установак стала звяно СВК “Гігант” (старшы аператар Гашко Максім Анатольевіч) — высушылі 9 102 умоўныя тоны зерня.
***
Штогод удзел у жніве прымае моладзь. Сярод камбайнераў моладзевых экіпажаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый 1-е месца прысуджана Жыгаву Івану Міхайлавічу з СВК “Гігант”, які намалаціў зерня на ўмоўны камбайн 776 тон.
***
Сёлетні каравай — вынік добрай арганізацыі працы, адказнай падрыхтоўкі на ўсіх узроўнях, укаранення сучасных агратэхналогій, зладжанай работы працоўных калектываў сельскагаспадарчых арганізацый.