Темы

Не прадавайце дом бацькоў?..

Не прадавайце дом бацькоў?..

Я заклінаю ўсіх сыноў — хай будуць цяжкасці любыя,
Не прадавайце дом бацькоў: вас не ўратуюць грошы тыя.
… Дзядоў і продкаў вашых дух прыжыўся назаўсёды ў хаце.
Яшчэ агеньчык не патух, што запаліла ў печы маці.
Не прадавайце дом бацькоў, вы без яго не пражывеце:
Ён будзе сніцца зноў і зноў, пакуль вы ёсць на гэтым свеце.
Вы да яго яшчэ не раз з павіннай будзеце з’яўляцца:
Пацягне, як злачынцу, вас у здрадзе некалі прызнацца.
Ён вам пад восеньскім дажджом навее цёплыя ўспаміны…
Ды не адчыніць дзверы дом,
Хоць і не раз змахне цішком з акон-вачэй сваіх слязіну.

Здавалася б, як не пагадзіцца з Паўлам Саковічам, аўтарам гэтых кранальных радкоў. Кожны з удзячнасцю і асаблівым цяплом згадвае пра тое месца, дзе пачыналася гісторыя яго жыцця, і кожнаму хацелася б, каб куток, дзе цябе выгадавалі і выхавалі, дзе засталіся родныя і сябры, не быў страчаны.

Да пэўнага часу і мне бачылася, што ніколі нікому не аддам хату, дзе нарадзілася, расла, адкуль пайшла ў дарослае жыццё, куды спяшалася па магчымасці, калі ўжо мела сваю сям’ю. Маці, асабліва перад сыходам з жыцця, прасіла не прадаваць дом. І я рэгулярна, больш за 200 кіламетраў, адпраўлялася ў свой невялікі райцэнтр на Міншчыне, каб паглядзець, як адчувае сябе малая радзіма. Там нешта падфарбаваць, папра­сіць некага, каб дапамаглі памяняць агароджу. Прыйшлося набыць другі газавы кацёл, бо стары быў ужо небяспечны. Кожную зіму прасіла суседку падтрымліваць на мінімуме тэмпературу ў хаце, каб яна не стаяла сырой ды халоднай. І час ад часу задумвалася пра тое, што ўтрымліваць родны кут у належным стане на адлегласці становіцца ўсё складаней.

Канчатковае разуменне таго, што дом без жыхароў адчувае сябе не вельмі добра, прыйшло гадоў праз пяць яго адзіноцтва. У адзін з наездаў, седзячы на лаўцы пад старым, але такім жа непаўторна духмяным, як у гады юнацтва, язмінавым кустом, заўважыла, что дзе-нідзе патроху асыпаецца хатні падмурак. Выгляд вокнаў стаў навейваць самоту. Дах у хляве пачаў працякаць. Прыватнае жытло, як вядома, патрабуе пастаяннай увагі і клопату, работы ў доме і ў двары заўсёды хапае. Тады і вырашыла, што, відаць, як ні трымайся за бацькоўскі дом, але развітацца з ім прыйдзецца. Тым больш што ніхто з блізкіх там сяліцца не збіраўся.

Пасля таго, як падала аб’яву на продаж, сталі з’яўляцца патэнцыйныя пакупнікі. Некаторыя казалі, што тут патрабуецца вялікі рамонт, іншым яшчэ нешта не падыходзіла. Дзіўна, што большасць зацікаўленых былі сельскія жыхары, але амаль усіх насцярожвала тое, што ў доме, размешчаным у даўно газіфікаваным населеным пункце, ледзь не “на паўхаты” стаіць печ: з такімі практычна ўсе гараджане даўно развіталіся. З адной сям’ёй такі амаль дамовілася аб продажы. Узяла суткі на роздум. А раніцай патэлефанавала і папрасіла прабачэння: не лягла душа ў мяне да людзей, якія пры першым знаёмстве пачалі скардзіцца на цяжкасці жыцця.

Калі пра тое, што перадумала, паведаміла сваім сябрам, тыя былі нямала здзіўлены. Маўляў, якая розніца, хто там ужо бу­дзе жыць – аддала ды і забылася паціху.

Для мяне ж было важна, хто паселіцца ў родных сценах, наколькі будуць берагчы створанае маімі бацькамі. Вельмі хацелася, каб дзякавалі, а не згадвалі нядобрым словам былых гаспадароў.

Таму вырашыла, што не трэба спяшацца. Дом будзе перада­дзены толькі тым, хто адчуе яго добрую, станоўчую энергетыку…

І такі дачакалася. Муж і жонка, расіяне, якія некалі набылі ў нашым гарадку кватэру, вельмі хацелі перабрацца ў прыватны дом. І чамусьці, як кажуць, адразу, з першага погляду зразумелі, што з усіх убачаных імі хат менавіта гэта павінна стаць іхняй. Да спадобы прыйшлося многае: тое, што дом драўляны ды яшчэ пад іх любімым нумарам, месца зацішнае, без вялікай колькасці машын, планіроўка задавальняе, і надворныя забудовы, і ўчастак. Але рашаючым для гэтых піцерскіх інтэлігентаў стала – не паверыце – наяў­насць сапраўднай рускай печы, дзе ёсць магчымасць згатаваць незвычайныя па смаку стравы, “пагрэць косці” ды і проста часам маўкліва-­задуменна паназіраць за вогнішчам.

Вось ужо амаль два гады мінула, як я вымушана была аслухацца аўтара вышэй­згаданых радкоў і матулі. Спачатку сумнавата было, трывожна неяк. Але — і гэта, відаць, таксама нячасты выпадак — мы з новымі насельнікамі бацькоўскай хаты пасябравалі.

Дагэтуль уладальнікі набытай жылой маёмасці захоўваюць нешта з нашых сямейных, у тым ліку мэблевых, рарытэтаў, выкінуць якія на сметнік рука не паднялася і за якімі ў нас з дзецьмі і ўнукамі ёсць прычына ў чарговы раз прыехаць.

Пасля таго як наведаю могілкі родных, заходжу ў родны двор і радуюся, што дом не чахне, а кожны раз робіцца прыгажэйшым. Падлога-вокны-шпалеры ў ім новыя, участак, які я некалі ўпрыгожвала хваёвымі рас­лінамі, ружамі, бэзам, заса­джаны да таго ж калекцыйнымі клубніцамі, лекавымі травамі і шматлікімі кветкамі. Маю буйнаплодную маладую вішаньку не выкінулі пры добраўпарадкаванні – перасадзілі ў зручнае месца. Уздоўж глухой сцяны пад навесам з’явілася ўтульнае месца для адпачынку, а закінуты хлеў (бацькі, светлай памяці, на гэтым свеце няма ўжо тры дзесяцігоддзі, адзінага брата – больш за паўтара) пераабсталяваны ў майстэрню, дзе кожнаму інструменту ды цвічку – сваё месца.

Мінулай зімой, напярэдадні Калядаў, новыя гаспадары, што з задавальненнем, як сцвярджаюць, жывуць у доме маіх бацькоў, даслалі фотаздымак з пабліскваючым у печы агнём і подпісам, які не мог не пра­біць на слязіну: “Як добра, што вы захавалі гэты цудоўны цёплы ачаг!”…

Іна БАГДАНОВІЧ. Фота носiць iлюстрацыйны характар.

Последние новости

Общество

Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента

21 ноября 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Как стать курсантом-пограничником

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко вручил ключи от новых автомобилей редакциям газет Могилевской области.

21 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сотрудники ГАИ провели профилактическую акцию с работниками ЗАО «Птицефабрика «Вишневка»

21 ноября 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

ЦИК утвержден порядок декларирования доходов и имущества претендентов на выдвижение кандидатами в Президенты

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко: проблемы, которые тревожат людей, для меня очень важны, чтобы потом исправлять недостатки

21 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем