Темы

Чаму важна зрабіць прышчэпку (інтэрв’ю з намеснікам галоўнага ўрача БГП №2 Людмілай Курскай)

Чаму важна зрабіць прышчэпку (інтэрв’ю з намеснікам галоўнага ўрача БГП №2 Людмілай Курскай)

У Беларусі аб’яўлена чацвёртая хваля COVID-19. Як вядома, адзіным надзейным спосабам засцерагчы сябе і сваіх родных ад небяспечнай інфекцыі і, галоўнае — цяжкіх ускладненняў хваробы, з’яўляецца прышчэпка. Каб зрабіць апошнюю, жыхарам нашага раёна, работнікам раённых арганізацый нават не абавязкова ехаць у гарадскую паліклініку: выязныя брыгады медыцынскіх работнікаў Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 самі ў гэтых мэтах наведваюцца на вёску. Наколькі выніковы такі падыход медыкаў да прывівачнай кампаніі, ці масава адгукнуліся вяскоўцы на клопат пра іх здароўе і жыццё — у размове з намеснікам галоўнага ўрача БГП №2 Людмілай Курскай.

— Людміла Генадзьеўна, у якіх раённых арганізацыях ужо пабывалі выязныя брыгады медыкаў?

— Нашы брыгады наведалiся ва ўсе буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна. Ёсць установы, дзе такі фармат работы вельмі запатрабаваны: вакцынацыя праходзіць у знаёмай абстаноўцы, сярод калег, без неабходнасці наведвання медыцынскай установы, а значыць — меншай верагоднасці кантакту з носьбітамі віруса. На жаль, некаторыя раённыя ўстановы не ў поўнай меры выкарысталі гэту магчымасць. Таксама нашы медыкі выязжаюць і на ўсе прыпісныя ФАПы. Напрыклад, на гэтым тыдні запланаваны выезд у Гарбацэвіцкі. Да таго ж, у пацыентаў з парушэннямі функцыі руху ёсць магчымасць вакцынацыі ў хатніх умовах.

— Якія прычыны называюць грамадзяне, адмаўляючыся зрабіць прышчэпку?

— Большасць тых, хто адмаўляецца, не могуць дакладна патлумачыць прычыну адказу, маўляў — яшчэ паспеюць вакцынавацца. Іншыя кажуць, што даведаліся з Інтэрнэту аб шкодзе вакцынацыі. Некаторых палохаюць пабочныя эфекты, але пасля невялікай тлумачальнай размовы адразу зга­джаюцца на прышчэпку. Я разумею лю­дзей, якія хвалююцца перад ёй, гэта нармальная рэакцыя на ўсё новае. Пры гэтым нашы медыкі імкнуцца максімальна даступна растлумачыць кожнаму, што прышчэпка — гэта не страшна, а вакцынацыя ў цяперашніх рэаліях — проста неабходнасць. Таксама хачу дадаць, што на ўсіх этапах транспарціроўкі ўмовы захоўвання вакцын не парушаюцца.

— Па якіх пры­чынах медыкі адмаўляюць чалавеку ў прышчэпцы?

— Ёсць супрацьпаказанні часовыя і пастаянныя. Да ліку першых адносяцца вострыя інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні; абвастрэнне хранічных захворванняў; кантакт з хворым на Covid-19 (вакцынацыю праводзяць пасля завяршэння перыяду самаізаляцыі). Пастаянныя супрацьпаказанні да вакцынацыі — гэта гіперадчувальнасць (анафілактычная рэакцыя ў анамнэзе) да кампанентаў вакцыны або вакцын, якія змяшчаюць аналагічныя кампаненты; цяжкія паствакцынальныя ўскладненні (анафілактычны шок, цяжкія генералізаваныя алергічныя рэакцыі, сутаргавы сіндром, тэмпература вышэй за 40°C і г. д.) на ўвядзенне кампа­­­­­нента I вакцыны; узрост да 18 гадоў. У цяперашні час разглядаецца пытанне аб правядзенні вакцынацыі цяжарных жанчын і жанчын у перыядзе груднога гадавання.

— Людміла Генадзьеўна, чаму ўсё ж важна зрабіць прышчэпку ад COVID-19?

— Чацвёртая хваля COVID-19 паказала, што гэтае захворванне ад нас не сышло. Для таго, каб запаволіць тэмпы распаўсюджвання хваробы, трэба вакцынаваць не меней за 60% насельніцтва. Безумоўна, прышчэпка — гэта не стоадсоткавая гарантыя ад інфекцыі, але яна дазваляе зменшыць нагрузку на арганізм у выпадку захворвання і перанесці яго ў больш лёгкай форме. Вакцынацыя даказала сваю эфектыўнасць. Па нашых назіраннях, у стацыянар у пераважнай большасці трапляюць невакцынаваныя пацыенты. І ў той жа час нельга забываць пра нашэнне масак, дэзінфекцыю рук, захаванне дыстанцыі і здаровы лад жыцця.

Жадаю ўсім жыхарам Бабруйскага раёна заставацца здаровымі.

Размаўляла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Покажем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем