«100 добрых спраў можа зрабіць піянер»
…Пад такім дэвізам праходзіць тэматычны тыдзень, прысвечаны дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Яго правядзенне супала з мерапрыемствамі да Дня народнага адзінства, які ў краіне адзначаць 17 верасня. Незнарок на гэтым тыдні, па словах старшыні раённага Савета ГА “БРПА” Алены Смарчок, у піянерскіх дружынах ладзяцца фотачэлендж “Беларусь — гэта мы!”, дабрачынныя акцыі “Дзеці — дзецям” і “КЛАСная гульня”, урачыстыя лінейкі — прыём у акцябраты, піянеры і інш.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.