Раён уключыўся ў корманарыхтоўку

У гаспадарках раёна прыступілі да яшчэ адной значнай сельскагаспадарчай кампаніі — нарыхтоўкі травянога корму для жывёлагадоўлі з мнагалетняй травы першага ўкосу.
Па дадзеных райсельгасхарчу, на ўчарашні дзень у цэлым па раёне было скошана болей за 300 гектараў, нарыхтавана каля 100 тон сенажу ў палімерную плёнку. У філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” ўчора пачалі закладваць зялёную масу ў сянажную траншэю.
Што да пасяўных работ, то яны ў стадыі завяршэння. Гэтай парой вядзецца сяўба грэчкі — пад культуру ў раёне адведзена 250 гектараў, заканчваецца сяўба кукурузы — пасеяна 6 500 га.
Няспынна працягваюцца работы па доглядзе пасеваў. Гэтымі днямі ў сельгасарганізацыях актывізаваны хімпраполкі яравой збажыны і зернебабовых раслін, цукровых буракоў.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.