Темы

Людміла Балакер: “Прафсаюз — гэта апора і абарона работніка”

Людміла Балакер: “Прафсаюз — гэта апора і абарона работніка”

Свята працы Першамай апошнім часам трывала суадносіцца з прафсаюзамі, у чыёй задачы — усебаковая падтрымка працуючых: стварэнне ім здаровых і бяспечных умоў працы, абарона правоў і законных інтарэсаў, захаванне здароўя людзей, а цяпер — і значная падтрымка медыцынскіх работнікаў, змякчэнне эканамічных наступстваў пандэміі. Падрабязней пра гэта — у інтэрв’ю са старшынёй Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людмілай Балакер.

— Людміла Рыгораўна, у мэтах абароны правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў, згуртавання калектываў, прафсаюзы імкнуцца да пашырэння спісу пярвічных арганізацый, ствараючы іх таксама і на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці. Наколькі плённая гэтая работа ў нашым раёне?

— Федэрацыя прафсаюзаў пры падтрымцы Прэзідэнта краіны вядзе мэтанакіраваную работу па стварэнні прафсаюзных пярвічак у кожнай арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці. Актыўна працуем у гэтым накірунку і мы, бо на прадпрыемстве менавіта прафсаюз — гэта апора і абарона работніка, ён з’яўляецца бар’ерам для рэалізацыі шэрых эканамічных схем: выплаты заробку ў канверце, сыходу ад падаткаў і абавязацельстваў сацыяльных плацяжоў. Пачынаючы з 2015 года, у Беларусі створана болей за 6,2 тысячы новых пярвічных прафсаюзных арганізацый (з іх 80% — у арганізацыях прыватнай формы ўласнасці), у тым ліку 1308 у мінулым годзе. Толькі ў нашым раёне з пачатку 2020 года з’явілася 16 прафсаюзных пярвічак, выключна ўсе — у прыватных арганізацыях.    

— Прафсаюзы, наколькі ведаю, не засталіся ў баку ад праблем, звязаных з распаўсюджаннем COVID-19. Што дакладна зроблена ў гэтым накірунку, у тым ліку нашым раённым аб’яднаннем?

— Так, у мінулым годзе прадпрыемствы і арганізацыі краіны сутыкнуліся з няпростымі ўмовамі працы з-за пандэміі. Прафсаюзы аператыўна адрэагавалі на сітуацыю і прынялі неабходныя захады па супрацьдзеянні распаўсюджання інфекцыі і падтрымцы работнікаў. Быў узмоцнены кантроль за выкананнем гігіенічных патрабаванняў на прадпрыемствах, разам з наймальнікамі карэкціраваўся рэжым працы, каб выключыць масавыя згуртаванні людзей. Былі створаны “касы ўзаемадапамогі”, з якіх аказвалася матэрыяльная падтрымка работнікам. Прафсаюзы накіроўвалі сродкі на набыццё дэзінфіцыруючых сродкаў, сродкаў аховы органаў дыхання, вітамінных комплексаў. Толькі нацыянальным прафцэнтрам набыты і перададзены медыкам 18 тысяч ахоўных касцюмаў на агульную суму 190 тысяч рублёў. З красавіка па верасень мінулага года з “кас узаемадапамогі” патрачана больш за 14 млн. рублёў, сума выплат прафсаюзныя арганізацыі нашага раёна 1,4 тысяч рублёў. Падтрымка была аказана і непасрэдна медыкам. Год таму пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя быў створаны страхавы фонд дапамогі медработнікам, якія перахварэлі на каронавірус, які фарміраваўся за кошт салідарных адлічэнняў усіх галіновых прафсаюзаў і добраахвотных ахвяраванняў грамадзян. Матэрыяльная дапамога аказана 6140 медыкам на агульную суму болей за 3 млн. 950 тысяч рублёў. На набыццё для медустаноў сродкаў індывідуальнай аховы, дэзсродкаў і антысептыкаў прафсаюзамі затрачана болей за 1 млн. рублёў. Спонсарскую дапамогу атрымалі звыш 300 арганізацый аховы здароўя на суму 1,2 млн. рублёў. Што да нашага раёна, то частка ад пералічаных пярвічкамі ў раённае аб’яднанне грашовых сродкаў была патрачана ў тым ліку на спонсарскую дапамогу “пярвічцы” БГП№2 на набыццё бескантактнага інфрачырвонага тэрмометра для кантролю за тэмпературай цела дзяцей у аздараўленчым лагеры “Бабраня-2010”. Была аказана матэрыяльная дапамога пярвічкам на набыццё дэзінфіцыруючых сродкаў, а таксама членам прафсаюза — у сувязі з хваробай на каронавірус і лячэннем.  

— Дабрабыт грамадзян — найперш ад іх заробку. У сувязі з пандэміяй, ці не стала болей выпадкаў затрымкі заработнай платы, фактаў няпоўнай занятасці? Як рэагуюць на такія з’явы прафсаюзы?

— Маніторынг арганізацый па гэтым накірунку прафсаюзы праводзяць, бо выплата заробку — у прыярытэце. Толькі ў мінулым годзе зафіксавана па краіне больш за 900 фактаў такіх парушэнняў, у асноўным — у сельскагаспадарчай сферы. На іх ліквідацыю выдадзена звыш 580 рэкамендацый. На кантролі таксама сітуацыя з няпоўнай занятасцю, неабаснаваным пераводам работнікаў у рэжым няпоўнага працоўнага часу, што выклікана неблаганадзейнай эпідэміялагічнай абстаноўкай

У 2020 годзе прававымі інспектарамі працы Магілёўскай вобласці праведзена без малога 400 праверак і маніторынгаў, па выніках якіх выдадзена 317 прадпісанняў і рэкамендацый на пазбаўленне ад 827 парушэнняў. Сярод апошніх — парушэнні прадастаўлення адпускоў, тэрмінаў выплаты заробку за час працоўнага адпачынку і выплат пры звальненні, невыкананне ўмоў калектыўных дагавораў, якія прадугледжваюць гарантыі па працягу (заключэнні) кантрактаў і інш. Пры гэтым варта адзначыць, што часта парушэнні тэрмінаў грашовых выплат звязаны з цяжкім матэрыяльным становішчам, несвоечасовасцю паступленняў разлікаў за прадукцыю ці паслугі.

— Немалая работа па абароне правоў працоўных — на прававой прафсаюзнай інспекцыі. З якім вынікам спрацавалі ў мінулым годзе?

— Мінулы год у гэтым плане таксама быў плённым. Узнаўленне на працоўным месцы, вяртанне незаконна ўтрыманых ці не выплачаных грошай — толькі частка пытанняў, якія давялося вырашаць інспекцыі. Адсюль за мінулы год прафсаюзамі выяўлена звыш 43 тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы, з якіх 95 працэнтаў у наступным былі ліквідаваны. Акрамя таго, па выніках грамадскага кантролю 210 упаўнаважаных адказных асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Работнікам вернута 4 810 279 рублёў утрыманых ці нявыплачаных грашовых сум.

— Што можаце сказаць пра дзейнасць тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ у 2020 годзе?

— Па выніках праверак і маніторынгаў гэтай прафсаюзнай службы наймальнікам выдадзена амаль 700 прадпісанняў і 4 тысячы рэкамендацый на пазбаўленне ад 38 тысяч парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Прафсаюзныя тэхінспектары за гэты перыяд прыпынілі эксплуатацыю 1167 адзінак вытворчага абсталявання да прывядзення яго ў бяспечны стан. Тэхнічнай інспекцыяй працы Магілёўскай вобласці выдадзена 110 рэкамендацый на пазбаўленне ад звыш 5,7 тысяч парушэнняў, прафсаюзныя інспектары прыпынілі эксплуатацыю 429 адзінак няспраўнага абсталявання да прывядзення яго ў бяспечны стан. Шмат увагі было нададзена ахове працы на сельгаспрадпрыемствах — маніторынгі праводзіліся як да пасяўной, так і падчас яе. Тэхнічная інспекцыя працы, як і ў папярэднія гады, шмат увагі ўдзяліла кантролю за правільным расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

— Прафсаюзы яшчэ ўдзельнічаюць у норматворчым працэсе — якія з апошніх ініцыятыў могуць быць рэалізаваны?

— Вядзецца работа над прапановай па развіцці пенсійнай сістэмы. Сярод актуальнага — дыферэнцыяцыя памеру пенсіі ў залежнасці ад працоўнага ўнёску кожнага, пераразлік пенсій тым, хто працуе, асобныя пытанні, звязаныя з датэрміновымі пенсіямі. Па ініцыятыве ФПБ устаноўлены ільготы па падаходным падатку з даходаў, атрыманых ад прафсаюза. Урадам падтрымана прапанова аб пашырэнні магчымасцяў выкарыстання дзяржаўнымі арганізацыямі пазабюджэтных сродкаў, якія цяпер могуць накіроўвацца на дадатковае прэміраванне працоўных, удзешаўленне кошту пуцёвак у аздараўленчыя лагеры для дзяцей работнікаў і інш.

— Дзякуй за размову.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем