Скарбонка высокіх вучнёўскіх перамог папоўнілася
11 красавіка адбыўся эфір фіналу рэспубліканскай інтэлектуальнай гульні тэлепраекта “Я ведаю!” сярод навучэнцаў 6-х класаў. Пераможцам стаў вучань нашага раёна — фіналіст гульні Цімур Смольскі з Гарбацэвіцкай сярэдняй школы.
Пра Цімура мы ўжо пісалі. Нагадаем, хлопчык усебакова адораны: і вучнёўскія прадметы засвойвае на 9-10 балаў, і з’яўляецца пастаянным пераможцам творчых конкурсаў у музычнай школе, дзе з задавальненнем займаецца.
Перамозе ў інтэлектуальным спаборніцтве 6-класнік абавязаны педагогам школы, якія натхнілі, дапамагалі і падтрымлівалі. І найперш — класнаму кіраўніку, настаўніку фізікі В.П. Вінакур, якая была за суправаджатую на запіс тэлеперадачы з яго ўдзелам.
Алена КАРПЕНКА. На фота: цырымонія ўзнагароджання пераможцы міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенкам.