Темы

Сельскія школьнікі лепшыя ў прафарыентацыйным конкурсе

Сельскія школьнікі лепшыя ў прафарыентацыйным конкурсе

Выдатныя веды прадэманстравалі раённыя школьнікі, прыняўшы ўдзел у прафарыентацыйным конкурсе “Юны аўтамеханік”, які, каб заахвоціць абітурыентаў да атрымання спецыяльнасці “Аўтасэрвіс”, правялі ў Клічаўскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы 17 красавіка.

Удзел у спаборніцтве прынялі зборныя каманды каледжа, гарадскіх і сельскіх школ Бабруйскага і Клічаўскага раёнаў — болей за 40 юнакоў і дзяўчат. Для тых, хто з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі не змог прыехаць, мерапрыемства транслявалася ў анлайн-рэжыме праз відэаканферэнцыю.

У камандным першынстве лідарам (дыплом 1-й ступені) прызнана каманда вучняў Варатынскай СШ, 2-е месца занялі дзве раённыя каманды: Бортнікаўскага ВПК “Яслі-сад-СШ” і Туркоўскай СШ. У асабістым заліку перамогу атрымаў выпускнік Туркоўскай СШ Максім Максімаў, 2-е месца ў вучня Бортнікаўскага ВПК Дзмітрыя Даўматовіча, 3-е — у Аляксея Парахневіча з Варатынскай СШ.

Конкурс праходзіў у два этапы. Падчас тэарэтычнага неабходна было прадэманстраваць веданне правілаў дарожнага руху, падчас практычнага — прайсці 6 прафесійных модуляў. Дзеля апошняга было задзейнічана шэсць пляцовак, абсталяваных WEB-камерамі для магчымасці сачыць за выкананнем і праходжаннем модуляў: зборкі дэталяў крывашыпна-шатуннага механізма, падкачкі аўтамабільных шын на зададзеную велічыню ціску, аказання першай медыцынскай дапамогі, выканання заданняў на трэнажоры-сімулятары кіравання аўтамабіля, вызначэння дэталяў аўто і замеру металічных дэталяў штангенцыркулем.

Вынікі кожнага этапу ацэньвала журы на чале з дырэктарам Клічаўскага каледжа Ю.І. Васілеўскім. На яго думку ў прафарыетацыі на сучасным этапе трэба шукаць новыя, крэатыўныя формы.

— Усе сельскагаспадарчыя спецыяльнасці надзвычай запатрабаваныя на рынку працы. Каб гэтыя прафесіі выклікалі цікавасць у моладзі, трэба даваць выпускнікам болей інфармацыі пра іх, расказваць пра перспектывы работы ў аграпрамысловым комплексе, даваць падлеткам паспрабаваць сябе ў гэтай сферы. Менавіта таму мы і вырашылі зладзіць такі конкурс, — адзначыў Юрый Васілеўскі.  

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, удзельнікі — сертыфікатамі. Таксама ўсе каманды атрымалі салодкія прызы.  

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

10 новых функций появятся в Telegram

5 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Почему киви особенно полезен осенью? Мнение врача

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Больше 10 тысяч европейцев побывали в Беларуси, пользуясь безвизом с середины лета

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

“Расслабляться ни в коем случае не надо”. Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Василек выбран растением 2025 года в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйске на девочке загорелась майка во время приготовления пищи

5 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем