Темы

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу М.М. Стрыжэўскі: “Хвалюе далейшае развіццё сельскагаспадарчай галіны”

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу М.М. Стрыжэўскі: “Хвалюе далейшае развіццё сельскагаспадарчай галіны”

У ліку шасці дэлегатаў ад Бабруйскага раёна на Усебеларускі народны сход, які мае адбыцца ў наступным месяцы, і дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” Міхаіл Стрыжэўскі. Датычным да сельскагаспадарчай галіны раёна наўрад ці трэба тлумачыць, чым заслужыў гэты чалавек давер. З часу, калі Міхаіл Стрыжэўскі ўзначаліў калектыў, гаспадарка ўпэўнена нарошчвае аб’ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі, укараняе новыя тэхналогіі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, трывала ўтрымлівае перадавыя пазіцыі ў раёне па ўдоях малака на адну карову, штораз павялічваючы паказчык папярэдняга года. А вынік такой дзейнасці — годны заробак у работнікаў сельгаспрадпрыемства.

Дырэктару Стрыжэўскаму, як і іншым дэлегатам форуму, мы задалі некалькі пытанняў.

— Міхаіл Мікалаевіч, з якім настроем збіраецеся на Усебеларускі народны сход?

— Быць дэлегатам сходу для мяне з аднаго боку гонар, з другога — да многага абавязвае. І, вядома ж, крышачку хвалююча — усё ж-такі еду ўпершыню. У цэлым жа спадзяюся на прадуктыўную работу форуму.

— На якія вынікі Усебеларускага народнага сходу разлічваеце найперш?

— Працую ў сельскай гаспадарцы, таму мяне найперш хвалюе далейшае развіццё гэтай галіны, у прыватнасці, пытанні тэхнічнага перааснашчэння, вывядзення новых парод жывёлы, якія б былі ўстойлівымі да цеплавых стрэсаў. Выспела, лічу, неабходнасць вывядзення новых гатункаў сельскагаспадарчых раслін, лепш прыстасаваных да засушлівага клімату, каб, максімальна ўкладваючыся, мы маглі атрымліваць і максімальна магчымыя ўраджаі. Таксама надзвычай хвалюе і хацеў бы пачуць, якія меры плануецца прыняць па замацаванні маладых спецыялістаў у сельгасарганізацыях — вясковае насельніцтва старэе, а праблема дэфіцыту кадраў ужо і цяпер стаіць.

— У вас як вопытнага сельгасніка-практыка, упэўнена, ёсць і сваё бачанне вырашэння многіх, звязаных з галіной, праблем. Калі б была магчымасць выступіць на форуме, якія б парады далі адносна вырашэння таго ж кадравага пытання — замацавання моладзі на сяле?

— Лічу, што спецыяліста да работы трэба рыхтаваць ад першага курса ў той арганізацыі, якая яго замаўляе. Шырока ўкараняць практыку на канкрэтна яго будучым прадпрыемстве. Гэта  маладога чалавека і да калектыву “прывяжа”, і новыя абавязкі не абернуцца стрэсам. Гаспадарка ў сваю чаргу будзе зацікаўлена ўкладваць у будучага свайго работніка веды па-максімуме, а можа, чаму б не, падтрымліваць на працягу вучобы: плаціць не стыпендыю, а заробак. Словам, студэнт з першых дзён вучобы павінен адчуваць сябе членам калектыву, жыць яго справамі і памкненнямі. Да таго ж, варта даваць маладому спецыялісту такі “калідор ведаў”, якія і цяпер, і праз 5-10 год будуць запатрабаваны на гэтым прадпрыемстве. І, вядома ж, трэба будаваць жыллё для маладых спецыялістаў — у гарадах будоўля вядзецца актыўна, хацелася б такога і для аграгарадкоў.  

Наша даведка
Міхаіл Мікалаевіч Стрыжэўскі нарадзіўся ў 1965 годзе, у Бабруйску.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 годзе слесарам рамонтнай майстэрні саўгаса “Калінаўка”. Пасля службы ў войску, у 1985 годзе, стаў за трактарыста Любанскага міжраённага ўпраўлення асушыльных і арашальных сістэм. Пасля сканчэння ў 1990 годзе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (спецыяльнасць “гідрамеліярацыя”) і да 2004 года прайшоў шлях ад загадчыка рамонтнай майстэрні, галоўнага інжынера да старшыні праўлення калгаса “Прагрэс”, Бабруйскага СВК “Калгас “Прагрэс”. На працягу дзесяці год, з 2004 па 2014 гады, быў намеснікам старшыні СВК “Калгас імя А. Неўскага”. І вось ужо 6 год  — намеснік дырэктара па сельскагаспадарчых пытаннях-дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (з 2020-га — “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”).

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Общество

Глава района поздравил актив Бобруйского района с наступающим Новым годом и подвел итоги уходящего

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Две новые автолавки будут обслуживать Бобруйский район  

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты райсовета депутатов утвердили районный бюджет на 2025 год

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Чудес много не бывает. В рамках акции «Наши дети» глава района посетил детский дом семейного типа в Глуше

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты исполняют детские мечты

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Утверждены прогнозные показатели социально-экономического развития и бюджет района на 2025 год. Рассказываем подробности

27 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем