Радуе зернем кукуруза “Гіганта”

Ураджайнасць тут — найвышэйшая ў раёне. На зерневыя мэты ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве адведзена 600 гектараў.
— Ураджайнасць зерня на гэтую пару ў межах 110 цэнтнераў з гектара ў бункернай вазе, — кажа галоўны аграном Уладзімір Аляксандравіч Залужны. — І гэта, можна сказаць, — выдатна. У прынцыпе, ураджайнасць вышэй за 100 цэнтнераў лічу выдатнай, у межах 80-100 ц/га — добрай у нашых умовах.
Галоўны аграном яшчэ раз робіць акцэнт на словах “на гэтую пару”, бо якая ўраджайнасць будзе па выніку, вынікі, як ён кажа, і пакажуць.
А вось што зерне будзе ўбрана максімальна якасна, у гаспадарцы не сумняваюцца. І высокавытворчая тэхніка — камбайн Лексіон-770, і перадавы механізатар Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч (на фота) не першы год даказваюць, што здольныя на гэта.
Кукурузнае зерне ў СВК “Гігант” сушаць — для гэтага задзейнічаны дзве сушылкі — і складзіруюць у фуражныя ёмістасці, каб затым выкарыстоўваць у якасці напаўняльніка пры прыгатаванні камбікармоў на ўласным заводзе.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.