Палявыя работы працягваюцца

Сярод асноўных на гэтую пару — уборка кукурузы на сілас, капанне бульбы і цукровых буракоў, сяўба азімай збажыны, падрыхтоўка да ўборкі кукурузы на зерне.
Да апошняга, у асноўным, у раёне гатовы, замінка — за надвор’ем.
Кукурузнага сіласу, па дадзеных райсельгасхарчу на ўчарашнюю раніцу, нарыхтавана болей за 63 з паловай тысячы тон пры заданні 132 тысячы.
Працягваецца капанне бульбы. Выкапана 394 гектары (ўсяго пасаджана 548 га) пры сярэдняй ураджайнасці 270 ц/га, у СВК “Гігант”, чые бульбяныя палі складаюць аснову раённага клінка, — 280 ц/га.
У ААТ “Міхалёўская Ніва” і “Неўскі-Агра” ўбіраюць цукровыя буракі. Караняплоды выкапаны на плошчы 272 гектары (пасаджана 630). Ураджайнасць у разрэзе гаспадарак некалькі розніцца: у міхалёўцаў — 310 ц/га, у “Неўскі-Агра” — 370 ц/га.
Упэўненымі тэмпамі вядзецца сяўба азімай збажыны. Па апошніх дадзеных, пасеяна 7 000 гектараў пры заданні 10 600 га.
Таксама ў гаспадарках праводзяць вапнаванне кіслай глебы. Тэхніку, у тым ліку зернеўборачныя камбайны, якія не будуць задзейнічаны на далейшых уборачных работах, рыхтуюць да пастаноўкі на працяглае захаванне.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.