Темы

Інжынераў пазнаёмілі з падрабязнасцямi ўборкі кукурузы на зерне

Інжынераў пазнаёмілі з падрабязнасцямi ўборкі кукурузы на зерне

Куставы семінар-нарада для інжынераў райсельгасхарчаў і сельгасарганізацый, інспектараў дзяржтэхнагляду Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў, наладжаны абласным камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні сумесна з Бабруйскім райсельгасхарчам, працаваў у мінулую пятніцу на базе ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Сустрэча ў актавай зале Гарбацэвіцкага СДК, а затым на мехдвары гаспадаркі прайшла ў мэтах заакцэнтаваць увагу прысутных на асноўных момантах падрыхтоўкі камбайнаў да ўборкі кукурузы на зерне, якая хутка павінна пачацца.

Кукуруза, па словах начальніка ўпраўлення камітэта Аляксандра Адамава, які курыруе пытанні механізацыі, з’яўлецца высокаэнергетычным кормам, кукурузнае зерне — выдатным складнікам для прыгатавання камбікармоў. На Магілёўшчыне, як ён
адзначыў, пасеяна 50 тысяч гектараў культуры на зерне, каб можна было забяспечыць грамадскае пагалоўе канцэнтратамі. Для ўборкі кукурузы вобласць набывае 37 прыставак да камбайнаў, яшчэ 20 сёлета ўжо набыты. Цяпер задача — правільна іх усталя­ваць, своечасова і якасна сабраць ураджай.

Пасродкам відэафільма прысутным прадэманстравалі паэтапна тэхналагічныя аперацыі па ўсталяванні прыстаўкі для ўборкі кукурузы на зерне КОК-6 на камбайн КЗС-1218. Каментар і рэкамендацыі адносна найбольш складаных момантаў гэтага даў дырэктар Магілёўскага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі кадраў, кансультавання і аграрнай навукі Якаў Яроцкі. Ён жа, разам з прадстаўніком «Гомсельмаша», паказаў, як апошняе ажыццявіць на практыцы.

— Калі правільна ўсталяваць прыстаўку, адрэгуляваць усе кампаненты, то атрымаем зусім іншую вытворчасць працы, зерне не будзе траўмавацца, — адзначыў вучоны.

Разам з іншым удзельнікам семінару нагадалі аб неабходнасці да 10 кастрычніка паставіць на захаванне зернеўборачныя камбайны, якія не будуць задзейнічаны ва ўборцы кукурузы на зерне, патлумачылі, як гэта зрабіць у адпаведнасці з патрабаваннямі.

Акцэнтуючы ўвагу на часе пачатку ўборачных работ, Аляксандр Адамаў заўважыў, што ён для розных рэгіёнаў Магілёўшчыны розны.

— У паўднёвых раёнах, у прыватнасці Бабруйскім, землі больш лёгкія, тэмпературы вышэйшыя, сяўба культуры пачынаецца раней, таму і ўборка кукурузы на зерне традыцыйна ранейшая. Асобныя гатункі верагодна можна будзе пачаць убіраць ужо на наступным тыдні, — адзначыў ён.

Тыя дні, што застаюцца, інжынерным службам рэкамендавана выкарыстаць на пільную падрыхтоўку ўсёй уборачнай тэхнікі, арганізацыю зладжанай работы ўсіх звенняў уборачнага канвееру, бо толькі пры такім падыходзе можна разлічваць на якасны збор ураджаю.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Всемирный день здоровья прошел в библиотеках района

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

Танцы и вокал — только для взрослых, запрет на групповые занятия. Белорусских репетиторов ждут важные изменения

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

На уборку снега вышли активисты Бобруйского районного отделения партии и общественного объединения «Белая Русь»

7 апреля 2025
Читать новость
Спорт

Приглашаем принять участие в республиканском конкурсе по поддержке спорта и здорового образа жизни «Футбол для всех»

7 апреля 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ и дорожные службы работают на Бобруйщине в усиленном режиме  

7 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Убираем снег вместе! К массовой уборке от последствий непогоды присоединились трудовые коллективы предприятий, учреждений, организаций и молодежь Бобруйского района (+видео)

7 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем