Темы

Чаму прышчэпка ад грыпу цяпер патрэбна болей, чым калі

Чаму прышчэпка ад грыпу цяпер патрэбна болей, чым калі

У сувязі з распачатай у Беларусі, і на Бабруйшчыне ў прыватнасці, кампаніяй вакцынацыі супраць грыпу, з-за розных поглядаў — асабліва сярод маладога пакалення — на вар­тасць прышчэпкі, мы сустрэліся з намеснікам галоўнага ўрача Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Людмілай Курскай, пацікавіліся яе прафесійным, а значыць, кампетэнтным меркаваннем па гэтай тэме, а разам з тым і іншымі пытаннямі.

— Людміла Генадзьеўна, сёлетняя кампанія вакцынацыі супраць сезоннага грыпу пачалася, здаецца, некалькі раней, чым у мінулыя гады?

— І раней пачалася, і тэмпы правя­дзення паскораныя — гэта асаблівасці сёлетняй прывівачнай кампаніі, звязаныя з новым каронавірусам (SARS-CoV-2), распаўсюджанне якога прыняло пандэмічны характар і прывяло да захворвання болей за 39 млн. чалавек і болей за 1 млн. лятальных вынікаў у свеце. Прымаючы да ўвагі, што новы каронавірус працягвае цыркуляваць сярод насельніцтва, у перыяд сезоннага пад’ёму вострых рэспіраторных захворванняў ёсць рызыка заразіцца адначасова і ім. І пакуль у нашай краiне вядуцца клiнiчныя выпрабаваннi вакцыны ад COVID-19, кожны можа папярэдзіць сезонны грып, зрабіўшы прышчэпку. Таму запрашаю жыхароў раёна, хто яшчэ не прывіўся, абавязкова зрабіць гэта — засцерагчы сябе ад грыпу гэтай сапраўды дзейснай мерай.

— Кажаце, спасылаючыся на навукоўцаў, прафесійную практыку ці ўласны вопыт?

— Усё разам. Праведзена шмат даследаванняў, маецца шмат навуковых доказаў таго, што людзі, якія вакцынуюцца, у далейшым калі і захворваюць на грып, то пераносяць яго ў лёгкай форме, не маюць ускладненняў. Гэтак жа і са свайго вопыту — наша сям’я штогод робіць прышчэпкі і не хварэе.

— Чытачам, якіх вашыя довады пераканаюць, як параіце дзейнічаць — куды ісці, што рабіць?

— Прыйсці здаровымі да нас: у мед­установу па месцы жыхарства (амбулаторыя, участковая бальнiца) альбо ў нашу паліклініку №2, дзе вас абавязкова пракансультуюць, абследуюць, памераюць тэмпературу цела. I толькi пасля гэтага, пры ўмове атрымання вуснай згоды пацыента на прышчэпку і адсутнасці супрацьпаказанняў, у працэдурным кабiнеце будзе праведзена вакцынацыя. Хачу адзначыць, што людзям, якiя перанеслi COVID-19, можна вакцынавацца праз месяц пасля выздараўлення.

— Якую дакладна вакцыну прапаноўваюць нашыя ўстановы аховы здароўя?

— Расійскую вакцыну “Грыпол плюс”, якую выкарыстоўваем не першы год і якая добра сябе зарэкамендавала. Асабіста я гэтай вакцынай засцерагаюся ад грыпу ўжо некалькі год, ёй жа робім прышчэпку дачцы — пішам “дазвол” у школе, і маё дзіцяці, як і іншых дзяцей, чые бацькі далі згоду на гэта, прывіваюць. Сёлета мы ўжо прышчэпкі зрабілі — ні ў мяне, нi ў мужа, ні ў дачкі ніякіх пабочных эфектаў не было.

— Да якой пары яшчэ можна зра­біць прышчэпку?

— Да 25 кастрычніка ўключна.

— Які кошт ін’екцыі і ці ёсць катэгорыі грамадзян, для якіх вакцына бясплатная?

— Каштуе “Грыпол плюс” 5,95 рублёў. Для асобных катэгорый вакцына бясплатная. Гэта так званыя групы высокай рызыкі “неспрыяльных наступстваў захворвання грыпам” (дзеці ад 6 месяцаў да 3 год; дзецi і дарослыя з хранічнымі захворваннямі (у тым лiку з iмунадэфiцытным станам) — на фоне грыпу хранічныя захворванні могуць абвастрацца; асобы, старэйшыя за 65 год; цяжарныя жанчыны) і высокай рызыкі заражэння грыпам (выхаванцы i работнiкi дашкольных устаноў і школ; работнiкi ўстаноў аховы здароўя). Удак­ладню — вакцынацыя дзяцей право­дзiцца толькi пры ўмове, што баць­кi (законныя прадстаўнiкi) дадуць пiсьмовую згоду на вакцынацыю. У сувязі з гэтым хачу звярнуцца да бацькоў з заклікам даць згоду на вакцынацыю — шкада, што многія ў гэтым адмаўляюць, тым самым ставяць здароўе дзіцяці пад пагрозу.

— Некаторыя грамадзяне, наколькі ведаю, перавагу аддаюць заходнееўрапейскім вакцынам. Які выбар робяць жыхары раёна?

— Яшчэ нядаўна ў нас была вакцына “Iнфлювак” (Нiдэрланды), прышчэпвалі ёй выключна на платнай аснове. Па мінулых назiраннях — вялiкага попыту на iмпартныя вакцыны не было, пераважная большасць насельнiцтва выбiрала таннейшы сродак.

— Раней была практыка арганізаванага прывіцця працоўных калектываў. Ці існуе яна цяпер?

— Пачну з таго, што гэта правільны падыход: дасягаецца мэта вакцынацыі — колькасць хворых людзей значна памяншаецца, захворванне працякае ў лёгкай форме, адсутнiчаюць ускладненнi, а значыць, зніжаецца час непрацаздольнасці па такіх выпадках i папярэджваюцца значныя эканамiчныя страты. Вядома, што для фарміравання калектыўнага імунітэту трэба каб прывітых было не меней за 40% ад усяго насельніцтва. Прыкладна тое ж і ў калектыве — чым болей будзе абароненых ад інфекцыі людзей, тым меней членаў калектыву захварэе. На жаль, не ўсе кіраўнікі нашых раённых арганізацый і прадпрыемстваў ідуць на такі крок.

— Нельга абысці тэму новага каронавірусу: з пачаткам восені распаўсюджанасць інфекцыі, як сведчыць афіцыйная статыстыка, расце. Якія меры перасцярогі ў сувязі з гэтым прадпрыняты раённымі ўстановамі аховы здароўя па забеспячэнні бяспекі наведвальнікаў ад COVID-19?

— Меры прадпрыняты. На ўваходзе ў нашу паліклініку, як вы заўважылі, кожнаму наведвальніку бескантактавым тэрмометрам вымяраецца тэмпература цела. Тыя, у каго яна павышаная, і людзі з сімптомамі вострых рэспіраторных захворванняў перанакіроўваюцца (праз іншы вонкавы ўваход) у асобны кабінет, дзе іх абследуюць, — тым самым не дапускаецца кантакту з умоўна здаровымі людзьмі. Таксама паліклініку і нашы раённыя ўстановы нельга наведваць (маецца інфармацыя на ўваходзе) без засцерагальнай маскі. Яе нашэнне — і гэта даказана — зніжае верагоднасць інфіцыравання вострымi рэспiраторнымi захворваннямi, у тым лiку i COVID-19, якія перадаюцца пераважна паветрана-кропельным шляхам. Для пацыентаў, наведвальнiкаў i работнiкаў установы ў агульнадаступных месцах усталяваны дазатары з антысептыкам для апрацоўкi рук. Хачу дадаць, што ўсе парады па мерах прафiлактыкi, якiя друкавала «раёнка» для вяскоўцаў раней, i ў цяперашнi час не страцiлi сваёй актуальнасцi.

— Дзякуй, Людміла Генадзьеўна, за размову і слушныя парады, да якіх, хочацца спадзявацца, нашыя чытачы прыслухаюцца.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Покажем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем