І зноў — тысячнікі!
Некалькi дзён таму Бабруйшчына вітала першага вадзіцеля-тысячніка на ўборцы ўраджаю збажыны, а сёння Лісты ўдзячнасці і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК за тысячу (без рапсу) намалочанага і перавезенага зерня атрымалі работнікі СВК “Гігант”: камбайнер Валянцін Тарасевіч і вадзіцель Аляксандр Цэд.
Павіншаваць хлебаробаў за высокія дасягненні, падзякаваць за працу, пажадаць далейшага плёну і здароўя на поле гаспадаркі наведаліся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Людміла Балакер і старшыня райкама прафсаза работнікаў АПК Надзея Дудаль.
— Традыцыю ўшаноўваць “тысячнікаў” будзем працягваць, бо яны сёння — галоўныя героі дня. Хочацца зрабіць людзям прыемнае, хоць іх вочы і так свецяцца шчасцем — ураджай жа радуе! — адзначыла прафсаюзны лідар АПК.
Тэкст і фота – Алена КАРПЕНКА.