Темы

Традыцыйнае свята “Зажынкі” прайшло ў Бабруйскім раёне

Традыцыйнае свята “Зажынкі” прайшло ў Бабруйскім раёне

18 ліпеня хлебаробаў радавалі не толькі надвор’е, але і святочны настрой. На кромцы поля паблізу в. Савічы, гаспадаром якога з’яўляецца філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, прайшло традыцыйнае свята “Зажынкі” з малебнам, песнямі і захаваннем беларускіх народных традыцый.

Гэта не проста прыгожы тэатралізаваны славянскі абрад, які сваімі каранямі сыходзіць углыб стагоддзяў, а свайго роду ўстаноўка наладзіць усіх удзельнікаў уборачнай кампаніі на плённую працу, падзяка працаўнікам за іх жаданне сабраць як мага больш паўнавартасны каравай.

Адкрыў свята старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі. Аляксандр Мікалаевіч павіншаваў камбайнераў і ўсіх прысутных з пачаткам масавай уборкі ўраджаю, пазначыўшы, што менавіта ад зладжанай работы ўсіх зараз залежыць вынік уборачнай кампаніі. Жнеі, чые песні ў гэты дзень ліліся над полем, у адказ ўручылі старшыні сімвалічны сноп ураджаю 2020 года. А далей наступіў самы хвалюючы момант. Механізатары селі за штурвалы сваіх камбайнаў і адзін за адным вывелі тэхніку на хлебную ніву. Што ж, не падвядзі, надвор’е, хлебароба! У добры шлях, жніво!

Фота Юрыя ЮРКЕВIЧА.

Последние новости

Ваше здоровье

Дельфины, альпаки и щенки – нашли места в Беларуси для зоотерапии

30 марта 2025
Читать новость
Ваше здоровье

Подростковая наркомания — самая опасная. Памятка для родителей от педиатра поликлиники №2 Анны Киселевич

30 марта 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Рост арендной величины и базовый тариф на мобильные звонки. Рассказываем, что еще изменится в Беларуси с 1 апреля 2025 года

30 марта 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный слет-конкурс отрядов ЮИД прошел в Каменской школе

30 марта 2025
Читать новость
Человек и природа

Без осадков и до +18°С. Какой будет погода 30 марта

30 марта 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Три красавицы представили Бобруйский район на региональном отборочном этапе национального конкурса «Мисс Беларусь» в Могилеве

29 марта 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем