Увага — да корманарыхтоўкі

Корманарыхтоўчая кампанія задае тон усім работам у сельгаспрадпрыемствах на гэтую пару. Актыўна ўключыўся ў яе увесь раён. Вядзецца ўборка мнагалетняй травы першага ўкосу, нарыхтоўка і закладка сенажу, сена.
Па стане на 15 чэрвеня, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, сенажу было нарыхтавана 18 тысяч тон са 119-ці неабходных, у тым ліку 2 тысячы 600 тон у палімерную ўпакоўку. Сена занатавана 410 тон пры патрэбе 14 тысяч тон.
Таксама вядуцца доглядныя работы, у прыватнасці хімпраполка кукурузы. Усяго належала апрацоўцы 8300 гектараў пасеваў, апрацавана на вышэйпазначаную дату 5920.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архiву.