Темы

Канікулы пачаліся

Канікулы пачаліся

Як і ў папярэднія гады, для многіх школьнікаў яны звязаны з адпачынкам у летніх лагерах. Формы аздараўлення для маленькіх жыхароў раёна сёлета намечаны самыя розныя: ад традыцыйных школьных дзённых лагераў да кругласутачнага “Бабраня-2010”. Падрабязнасці — у інтэрв’ю з метадыстам ДУА “Вучэбна-метадычны кабінет Бабруйскага раёна” Вікторыяй Шунько.

— Вікторыя Іванаўна, калі і на базе якіх устаноў будуць функцыянаваць школьныя лагеры з дзённым знаходжаннем?​

— Сёлета работа лагераў з дзённым знаходжаннем запланавана на базе 12-ці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна, аздараўленнем у іх будзе ахоплена не меней за 300 дзяцей. З 22 чэрвеня па 13 ліпеня аздараўленне будзе наладжана на базе Брожскай, Варатынскай і Гарбацэвіцкай сярэдніх школ, а таксама Цялушскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ». З 29 чэрвеня па 20 ліпеня — на базе Каменскай СШ, Бортнікаўскага ВПК «Яслі-сад-СШ» і Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ». З 20 ліпеня па 8 жніўня — на базе Туркоўскай СШ, Хімоўскага і Осаўскага ВПК. З 3-га па 22 жніўня — у Глушанскім і Міхалёўскім вучэбна-педагагічных комплексах.

— Ці будзе магчымасць задаволіць інтарэсы дзяцей, якія б хацелі не толькі адпачыць, але і папрацаваць, зарабіць грошай?

— Такая магчымасць прадугледжана. З 8 па 27 чэрвеня на базе Глушанскага, Ленінскага, Бортнікаўскага вучэбна-педагагічных комплексаў і Каменскай сярэдняй школы дзейнічаюць лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем. Іх наведваюць звыш 40 дзяцей.​

— Некаторым дзецям надзвычай падабаецца падарожнічаць, адпачываць на прыродзе. Для іх у раёне літаральна штогод арганізоўваліся перасоўныя лагеры. Сёлета такая форма адпачынку прадугледжана?

— Прадугледжана. Традыцыйна на базе Варатынскай школы будзе працаваць палатачны перасоўны лагер. Тэрмін яго дзеяння — з 3 да 17 жніўня.​

— Калі сёлета расчыніць дзверы для пастаянных наведвальнікаў і тых, хто адважыцца на кругласутачны адпачынак упершыню, аздараўленчы лагер “Бабраня-2010”?

— Кругласутачны аздараўленчы лагер “Бабраня-2010” сёлета плануе работу ў тры змены: першая — з 24 чэрвеня да 11 ліпеня, другая — з 17 ліпеня да 3 жніўня, трэцяя — з 7 да 24 жніўня.​

— З улікам таго што любы лагер — гэта супольнасць дзяцей, цеснае паміж імі ўзаемадзеянне, а распаўсюд каронавіруснай інфекцыі працягвае мець месца, якія меры перасцярогі прадугледжаны ў раённых аздараўленчых установах?

— У гэтых мэтах у лагерах распрацаваны дадатковыя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі і здароўя выхаванцаў і супрацоўнікаў, прапісаны дакладны алгарытм дзеянняў у перыяд ускладнення эпідсітуацыі. У выхаваўча-аздараўленчых установах будзе арганізавана інфармацыйная работа, накіраваная на прафілактыку распаўсюду COVID-19. Прыём у лагеры выхаванцаў будзе ажыццяўляцца па прадастаўленні медыцынскіх даведак з інфармацыяй пра адсутнасць кантакту першага ўзроўню па дадзенай інфекцыі. Будзе забяспечана магчыма максімальнае дыстанцыяванне дзяцей падчас пражывання, дзённага сну, харчавання, арганізацыі мерапрыемстваў, наладжаны штодзённы кантроль (апытванне) дзяцей пра стан здароўя, тэрмаметрыя, работнікамі прадугледжана выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы.

Спадзяемся, што дзякуючы гэтым і іншым мерам у адпаведнасці з часовымі метадычнымі рэкамендацыямі па прафілактыцы заносу і распаўсюду COVID-19 пры арганізацыі работы аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый, прапанаваным Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, адпачынак у дзяцей будзе не толькі цікавым, але і бяспечным.​

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Пусть свершаются добрые чудеса, в которые детвора так верит и которые так ждет!

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

QR-код в агитационных листовках. Какие новые технологии будут использоваться на выборах Президента Беларуси?

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

В Бобруйской районе проходят первые организационные заседания участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

24 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Безопасный Новый год!»: работники МЧС посещают учреждения образования района

24 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Воспитанники Бобруйской районной детской школы искусств покоряют новые музыкальные вершины

24 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем