Дзякуй за выхаванне дзяцей
Да нас у рэдакцыю звярнуліся педагогі раённай Дзіцячай школы мастацтваў (філіял аг. В. Бортнікі). У сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай справаздачныя канцэрты, якія звычайна праводзяцца напрыканцы навучальнага года, дзе магчыма было б выказаць словы падзякі бацькам за выхаванне таленавітых сыноў і дачок, праводзіцца не будуць. Таму педагогі вырашылі перадаць падзяку праз нашу газету. З задавальненнем выконваем іх просьбу.