Захаваем лес для нашчадкаў

У пачатку кожнага навучальнага года ў нашай школе стартуе акцыя «Увага, макулатура!». Асноўная мэта мерапрыемства — імкненне да захавання навакольнага асяроддзя, беражлівых адносін да прыроды, рацыянальнага выкарыстання другасных рэсурсаў.
Вучні і бацькі 2-га класа разам з класным кіраўніком таксама не засталіся ў баку ад гэтай дабрачыннай справы, сабраўшы за адну навучальную чвэрць больш як 300 кілаграмаў макулатуры, выратаваўшы такім чынам 6 дрэў. Больш за ўсіх у гэтай справе вызначыліся Каратаева Ангеліна, Іванова Ангеліна, Майсеенка Юлія, якія сабралі большую палову.
У нашым класе і зараз стаіць скрынка для збору макулатуры, у якую мы скідваем непатрэбную паперу. Вучні нашага класа вырашылі не спыняцца на дасягнутым і далей працягваць гэту высакародную справу.
Дзякуючы гэтай акцыі, непатрэбная папера не выкідваецца, а набывае другое жыццё, дазваляючы зменшыць высечку дрэў. Гэта наш маленькі ўклад у захаванне прыродных багаццяў нашай Радзімы.
Надзея СТРАЛКОВА, класны кіраўнік 2-га класа Хімоўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ».