У Дзень жывелавода падарункі — лепшым працаўнікам
У Дзень жывёлавода, які праводзіцца ў раёне 12 чысла кожнага месяца, работнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама сустракаюцца з калектывамі ферм, падводзяць вынікі работы за месяц, ставяць задачы на наступны, пры неабходнасці — вырашаюць існуючыя пытанні.
Не застаецца ў баку ад галоўнай задачы сельгасвытворцаў — павелічэння вытворчасці малака і мяса, прафсаюз. У межах дня жывёлавода Бабруйскі райкам прафсаюза работнікаў АПК праводзіць прафсаюзную акцыю “Наш жывёлавод” — правярае ўмовы працы і адпачынку работнікаў жывёлагадоўчай галіны, налічэнне ім заробку, лепшых з лепшых працаўнікоў узнагароджвае Лістамі ўдзячнасці і падарункамі.
У гэтых мэтах сёння старшы інспектар вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Мікалаеўна Кароця і старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль уручылі ўзнагароды і прадуктовыя наборы працаўнікам МТФ в. Емяльянаў Мост і в. Багушоўка ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, МТК в. Стасеўка ААТ “Стасеўка”, фермы па дарошчванні буйной рагатай жывёлы в. Раксалянка і МТК пас. Юбілейны ААТ “Саўгас Кісялевічы”.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.