У Бабруйскім раёне абралі члена Моладзевага парламента. Ім стала лідар раённай арганізацыі “БРСМ”
Дзіяна Каштанава, 1-шы сакратар Бабруйскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, абрана членам Моладзевага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў. Раённы сход упаўнаважаных у колькасці 39 чалавек прайшоў у райвыканкаме сёння з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Людмілы Крычко і намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Варанко.
Усяго сходам было прапанавана 2 кандыдатуры ў парламент — Дзіяны Каштанавай і Інэсы Камінскай, эканаміста ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Па выніках адкрытага галасавання перавагу ў галасах атрымала лідар раённай арганізацыі “БРСМ”. Яна і прадставіць Бабруйскі раён у абласным Моладзевым парламенце.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.