Раённая міліцыя падвяла вынікі работы за год
У панядзелак, 13 студзеня, у Бабруйскім РАУС падвялі вынікі работы аддзела за 2019 год, паставілі задачы на бягучы. Супрацоўнікам, чыя дзейнасць па выніках папярэдняга года прызнана найбольш паспяховай, уручылі ўзнагароды.
Удзел у сходзе прыняў і намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама, палкоўнік Сяргей Волкаў.
У межах сходу таксама адбылося ўшанаванне і ўрачыстыя праводзіны на заслужаны адпачынак старшага інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Юрыя Іванавіча Усава. Калегі выказалі ў адрас цяпер ужо колішняга супрацоўніка шмат цёплых слоў, уручылі падарункі на памяць.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.