Темы

Філасофія любові да зямлі

Філасофія любові да зямлі

Валянціну Якаўлеўну Масолаву, галоўнага агранома філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, можна на­зваць філосафам, калі паслухаеш, як яна разважае пра зямлю, ураджай, аб працоўных буднях вяскоўцаў. Сціплая, улюбёная ў сваю справу, яна не імкнецца да ўзнагарод, тым не менш кожны год — у ліку лідараў раённых спаборніцтваў. Вось і ў гэтым годзе Валянціна Якаўлеўна — лепшая сярод галоўных аграномаў сельскагаспадарчых i iншых арганiзацый у спаборніцтве на ўборцы ўра­джаю збожжавых і зернебабовых раслін.

Пра тое, што звяжа сваё жыццё з работай на зямлі, Валянціна Масолава была ўпэўнена яшчэ тады, калі басанож бегала на калгас­ную ферму дапамагаць маці “дая­рыць”. Там жа пастухом працаваў і бацька. Як і іншыя вяскоўцы, сям’я трымала немалую гаспадарку, таму сельскагаспадарчыя клопаты, гэтак жа, як і спрадвечная трывога за ўраджай, дзяўчынцы былі знаёмыя з дзяцінства. Таму яна ўпэўнена падала дакументы ў прэстыжную Горацкую сельгасакадэмію.

Пасля заканчэння ўстановы на працягу некалькіх год набіралася практычнага вопыту па агранаміі ад старэйшых калег у калгасе імя Арлоўскага на Кіраўшчыне. Потым была работа ў адной з гаспадарак Жлобінскага раёна, дзе Валянціна Якаўлеўна сустрэла сваю другую палавінку. З мужам у згодзе і пашане яны пражылі 30 год (у 2009-м гаспадара не стала), выхавалі двое дзяцей.

У “Харчавіку-Агра” Валянціна Масолава —больш за 20 год. Гераіня аповеду не з тых спецыялістаў, хто працуе па разнарадцы. Нагад­ваць — падсеяць, падкарміць, апрацаваць — не пра яе. Калі што, дык і сама нагадае начальству.

— На рабоце галоўнае — узаемапаразуменне, — дзеліцца аграном Масолава. — каб ты людзей разумеў, і яны цябе таксама.

Последние новости

Актуально

О приоритетах белорусского председательства в ЕАЭС и позиции Пашиняна, которая не поддается объяснению. Подробности из кулуаров саммита

27 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекцией ОВД Бобруйского райисполкома устанавливаются свидетели и очевидцы ДТП

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Рассказываем, как принять участие в смотре-конкурсе на лучшую организацию по охране труда

27 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

В Беларуси будет облачно, местами с дождем

27 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем