Чаму я іду на выбары? Наша міні-апытанне
Юлія Шумская, дырэктар Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна:
— Лічу, што кожны чалавек павінен удзельнічаць у жыцці сваёй краіны, каб рабіць яго лепей, удасканальваць. Дасягнуць апошняга можна у тым ліку абраўшы годнага дэпутата, здольнага актыўна даносіць да ўрада праблемы і прапановы выбаршчыкаў.
Наталля Новікава, настаўнік Хімоўскага ВПК “Дз/сад-СШ”:
— Чаму іду на выбары? Зразумела чаму — каб зрабіць выбар на карысць нашай будучыні, будучыні нашых дзяцей, нашых унукаў. Асабіста я ўжо вызначылася і з кандыдатам, за якога аддам свой голас.
Вольга Карабянкова, галоўны бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама:
— Як грамадзянін сваёй краіны, я маю права выбару і хачу ім скарыстацца — выказаць сваё меркаванне адносна таго, хто, на мой погляд, годны прадстаўляць у тым ліку мяне, маю пазіцыю падчас прыняцця тых ці іншых дэпутацкіх рашэнняў. Лічу, што я проста абавязана зрабіць свой выбар.
Міхаіл Бандарчук, галоўны заатэхнік філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”:
— Дэпутаты прымаюць законы, вырашаюць важныя для краіны пытанні. Ад таго, якіх абярэм, будзе залежаць, як далей будзем жыць, развівацца. Таму, лічу, прыняць удзел у выбарах — наш абавязак, і кожны грамадзянін павінен яго выканаць.