Темы

Выкананне патрабаванняў норм аховы працы папярэджвае няшчасныя выпадкi

Выкананне патрабаванняў норм аховы працы папярэджвае няшчасныя выпадкi

Семінар-вучоба па пытаннях аховы працы, прамысловай, пажарнай, электрабяспекі з кіраўнікамі і спецыяліс­тамі лесанарыхтоўчых і дрэваапрацоўчых арганізацый Бабруйшчыны прайшоў на базе ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” у мінулую пятніцу.

Мерапрыемства, арганізатарам якога выступіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, праводзілася ў рамках месячніка бяспекi працы пры выкананнi работ па лесанарыхтоўцы і дрэваапрацоўцы ў арганiзацыях раёна, якi праходзiць з 2 верасня.

Асноўнай прычынай вытворчага траўматызму, як было адзначана падчас семiнара, з’яўляецца чалавечы фактар. Значная частка няшчасных выпадкаў на гэтых аб’ектах, а таксама ў лясной гаспадарцы адбываецца ў выніку злоснага парушэння работнікамі працоўнай дысцыпліны і элементарных патрабаванняў нарматыўных актаў па ахове працы.

Сярод асноўных прычын вытворчага траўматызму таксама і невыкананне наймальнiкам абавязкаў па арганізацыі аховы працы. На жаль, кiраўнiкi часцяком на першы план выносяць пытанні вытворчага характару, пагоню за выкананнем лiчбаў вытворчага плана, таму ахове працы надаецца куды меней увагі, чым магло б быць. Дапускаецца фармальнае інструктаванне працаўнікоў, непасрэдны кіраўнік работ не належным чынам ажыццяўляе кантроль за бяспечным іх правядзеннем, што садзейнічае траўматызму.

Шмат увагі падчас семінара было ўдзелена выкананню патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на аб’ектах лесанарыхтоўкі і дрэваапрацоўкі, пытанням пажарнай бяс­пекі. Паднялі актуальную тэму падрыхтоўкі кадраў для дадзеных галін ва ўстановах адукацыі. Заакцэнтавана ўвага на неабходнасці вядзення ў арганізацыях (па прыкладу ААТ “Белшына”) персаніфікаванага ўліку парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, што магло б дадаць аб’ектыўнасці ў налічэнні заробку работнікам.

Намеснік начальніка Бабруйскага між­раённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Максім Белый падрабязна спыніўся на выкананні Міжгаліновых правілаў па ахове працы ў лясной, дрэваапрацоўчай прамысловасці і ў лясной гаспадарцы, заакцэнтаваў увагу на адказнасці пры іх парушэнні.

Прысутным паказалі вiдэафільмы з пакрокавай дэманстрацыяй дзеянняў работнікаў пры вытворчасцi прадукцыi дрэваапрацоўкi ад валкi i транспарціроўкi дрэва да яго перапрацоўкi на розным абсталяваннi.

Галоўным пасылам семінара было данясенне да прысутных усведамлення таго, што бяспека, у тым лiку вытворчая, залежыць ад нас жа.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

О приоритетах белорусского председательства в ЕАЭС и позиции Пашиняна, которая не поддается объяснению. Подробности из кулуаров саммита

27 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекцией ОВД Бобруйского райисполкома устанавливаются свидетели и очевидцы ДТП

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Рассказываем, как принять участие в смотре-конкурсе на лучшую организацию по охране труда

27 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

В Беларуси будет облачно, местами с дождем

27 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем