Темы

Установы адукацыі сустрэнуць дзяцей падрыхтаванымі

Установы адукацыі сустрэнуць дзяцей падрыхтаванымі

Да пачатку новага навучальнага года засталося два дні. Наколькі падрыхтаваліся раённыя ўстановы адукацыі да ажыццяўлення вучэбнага працэсу: што абнавілі, набылі, якімі педагагічнымі кадрамі папоўніліся? Пра гэта і іншае мы пацікавіліся ў начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама Алены Баркоўскай.

— Алена Уладзіміраўна, традыцыйнае на гэтую пару пытанне: наколькі гатовы раён да навучальнага года, і што дзеля гэтага было зроблена?

— Усе пашпарты гатоўнасці ўстаноў адукацыі падпісаны. 13-14 жніўня адбыўся камісійны выезд зацікаўленых службаў у кожную школу і садок. У выніку зроблена заключэнне — установы гатовы да навучальнага года. Што датычыцца падрыхтоўчай работы, яна была праведзена немалая. З найбольш значнага — замена вокнаў і часткі дзвярэй з драўляных на ПВХ у рамках цякучага рамонту ў Восаўскім ВПК дз/сад-СШ, часткі вокнаў у Брожскай сярэдняй школе і вокны ў кабінеце 1-га класа Хімоўскага ВПК. У межах падрыхтоўкі да навучальнага года адрамантаваны дахі чатырох устаноў адукацыі: Бортнікаўскага, Хімоўскага, Цялушскага і Ленінскага вучэбна-педагагічных комплексаў. У межах праграмы “Энергазберажэнне” закуплена лямпаў на суму болей за 7 тысяч рублёў. Плюс да гэтага набылі мэблю ў Туголіцкую СШ, дэманстрацыйныя сталы ў кабінеты фізікі і хіміі, парты з крэсламі ў пачатковыя класы, выцяжную шафу ў кабінет хіміі гэтай установы. Памянялі на новыя ложкі для групы падоўжанага дня ў Брожскай школе. У стадыі завяршэння працэдура афармлення закупкі — даручэнне Прэзідэнта краіны — лыжнага інвентару ў мэтах развіцця зімніх відаў спорту і ўкамплектаванне ўсіх вучэбных устаноў неабходным інвентаром для летніх і зімніх відаў спорту. Набылі вытворчыя ванны з нержавейкі ў дзіцячыя садкі аг. Кавалі і в. Каменка, у Туголіцкую СШ. У Цялушскім вучэбна-педагагічным комплексе гэтым часам вядзецца замена агароджы на новую.

Завяршаем працэдуру набыцця 2-х школьных аўтобусаў — для Цялушскага ВПК і Туркоўскай СШ. Плануем прыдбаць адзінку ізатэрмічнага транспарту (машына з халадзільнай устаноўкай) для развозкі прадуктаў па ўстановах.

Сёлета было працягнута і ўмацаванне базы харчблокаў у мэтах забеспячэння дзяцей якасным харчаваннем. Дзеля гэтага ў шэсць самых буйных устаноў адукацыі набылі ўстаноўкі для прыгатавання ежы на пару, што дазволіць рабіць стравы найбольш прыдатнымі для дзіцячага арганізму спосабамі. У межах арганізацыі здаровага харчавання выхаванцаў і школьнікаў набылі таксама 5 халадзільнікаў, 4 электрамясарубкі, у стадыі завяршэння арганізацыя паставак сталоў з нержавейкі для школьных кухняў.

У цэлым, усе рэкамендацыі, выдадзеныя зацікаўленымі службамі, установамі адукацыі выкананы, таму ў новы навучальны год мы ўваходзім добра падрыхтаванымі.

Зрэшты, сёлета на падрыхтоўчыя работы актыўна выкарыстоўваліся і пазабюджэтныя сродкі (ад аказання платных адукацыйных і іншых паслуг), заробленыя самімі ўстановамі. У прыватнасці, за іх была набыта фарба, як фасадная, так і для ўнутраных работ.

— Ці не адбылося сёлета аптымізацыі ўстаноў адукацыі?

— Не адбылося. У новым навучальным годзе працягнуць функцыянаваць, у сваім жа статусе, усе нашыя ўстановы, у тым ліку 6 сярэдніх школ, 7 вучэбна-педагагічных комплексаў, 7 дзіцячых садкоў і сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым прытулкам, на падрыхтоўку якога была выкарыстана ў тым ліку значная спонсарская дапамога.

Не стала меней і дзяцей у раёне. Па папярэдніх дадзеных, 2 верасня ў школы і садкі прыйдзе 1753 дзяцей (у тым ліку 130 першакласнікаў, 403 дашкольнікі). Гэта прыкладна столькі, як на пачатак мінулага навучальнага года.

— Як вырашана кадравае пытанне? Ці не атрымаецца так, што дзеці застануцца без настаўніка па тым ці іншым прадмеце?

— Кадрамі школы ўкамплектаваны на 100 працэнтаў. У тым ліку за кошт маладых спецыялістаў, якіх сёлета прыбыло 12. Вакантныя га­дзіны прапанавалі настаўнікам, якія выказалі жаданне працаваць, знаходзячыся на заслужаным адпачынку. Таму вучэбны працэс будзе ажыццяўляцца ў поўным аб’ёме, як тое і патрабуецца.

— Вяртаючыся да тэмы маладых спецыялістаў, хачу запытацца, ці ёсць сярод іх “нашыя”, родам з Бабруйшчыны? Практыка паказвае, што такія маладыя педагогі — найбольш надзейны кадравы патэнцыял.

— З 12 чалавек, якія прыбылі ў раённныя ўстановы адукацыі, трое — з Бабруйшчыны, прычым, 2 маладыя спецыялісты вучыліся па мэтавых накіраваннях. У прыватнасці, Піцуноў Уладзіслаў Аляксеевіч — выпускнік Глушанскага ВПК, адвучыўся па накіраванні ў Магілёўскім педуніверсітэце на факультэце замежных моў. Яго жонка, выпускніца Бортнікаўскага ВПК, прыехала маладым спецыялістам у Хімоўскі ВПК. Яшчэ адна маладая настаўніца родам з в. Казакова. Людзі яны мясцовыя, спадзяемся, што надоўга ўвальюцца ў наш раённы педкалектыў. Зрэшты, як і іншыя маладыя спецыялісты. Дзеля гэтага робім усё магчымае і найперш — імкнемся знайсці вырашэнне жыллёвага пытання.

— Дзякуй, Алена Уладзіміраўна, за размову. Жадаем, каб новы навучальны год стаў для раённага настаўніцтва плённым, для дзяцей — цікавым і багатым на вучэбныя і творчыя дасягненні і перамогі.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Покажем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем