Темы

Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў сабраліся на пасяджэнне

Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў сабраліся на пасяджэнне

Пасяджэнне Бабруйскага раённага каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый прайшло ў панядзелак у райвыканкаме.

На павестцы дня мерапрыемства значылася тры пытанні. У ліку асноўных — аб удзеле членаў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый у правядзенні выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, аб сумеснай рабоце раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз  моладзі” і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” па патрыятычным выхаванні дзяцей, падлеткаў і моладзі. 

Робячы даклад па першым пытанні, начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Худакова заакцэнтавала ўвагу на асноўных момантах выбарчай кампаніі. Нагадала прысутным аб праве грамадскіх аб’яднанняў накіроўваць назіральнікаў на пасяджэнні акруговай і ўчастковых выбарчых камісій, вылучаць сваіх прадстаўнікоў членамі ўчастковых  камісій, аб праве  палітычных партый — вылучаць кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Усе грамадскія аб’яднанні, палітычныя партыі, як было адзначана, маюць права падтрымліваць сваіх кандыдатаў падчас правядзення агітацыйнай работы. 

— Хочацца спадзявацца, што нашыя грамадскія аб’яднанні і палітычная партыя праявяць сваю грамадзянскую пазіцыю — будуць актыўнымі на працягу ўсіх этапаў выбарчай кампаніі,— заўважыла старшыня каардынацыйнага Савета Таццяна Варанко.

Што датычыцца работы па выхаванні патрыятызму ў дзяцей і моладзі, то, як адзначылі лідары раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “БРПА” Дзіяна Каштанава і Алеся Малюкова, работа ў дадзеным накірунку праводзіцца немалая. Гэта і шматлікія пазнаваўчыя і выхаваўчыя мерапрыемствы патрыятычнай тэматыкі: віктарыны, конкурсы, спаборніцтвы, экскурсіі, і акцыі (сёлета — у рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), і работа на працягу года па добраўпарадкаванні месцаў баявой і воінскай славы на тэрыторыі раёна. Агучыўшы задачы на перспектыву, моладзевыя лідары адзначылі, што іх арганізацыі адкрытыя да новых форм узаемадзеяння і ўдасканалення работы па прывіцці дзецям гордасці за краіну, у якой жывуць, любові да малой радзімы, жадання застацца на Бабруйшчыне і праслаўляць свой раён плённай працай і добрымі справамі.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем