Темы

Насельніцтву — якасныя паслугі лазні

Насельніцтву —  якасныя паслугі лазні

Паслугі лазні, як мы даведаліся, у раёне аказвае УКП “Жылкамгас”. На балансе прадпрыемства значыцца лазнева-пральны комплекс на 25 памыйных месцаў у пас. Глуша і лазня ў Рэдкім Розе. Праўда, апошняя з-за адмоўнага фінансавага выніку і нізкай гадавой загружанасці функцыянаванне прыпыніла.

Што да комплекса ў Глушы, то ў 2018 годзе там быў праведзены цякучы рамонт, на які жылкамгас затраціў 1418 рублёў. На сёння кошт адной памыўкі (за 2 гадзіны), у адпаведнасці з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 21 снежня 2018 года №5016, складае 4,70 рублёў. Для зручнасці наведвальнікаў у банны дзень працуе парыкмахер.

Варта адзначыць, што амаль у паловы з 8732 хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні.

Пры гэтым сярод мерапрыемстваў раённага плана па забеспячэнні насельніцтва даступнымі і якаснымі паслугамі лазняў, зацверджанага рашэннем Бабруйскага райвыканкама ад 30 кастрычніка 2018 г. №24-11, — прыцягненне прыватнага бізнесу да гэтага накірунку дзейнасці. На сёння такая ўзаемасувязь наладжана — за вызначаную плату паслугі лазняў і душавых вяскоўцам гатовы аказаць і аказваюць на аб’ектах агратурызму, якіх у раёне дастаткова шмат. У іх ліку — сядзібы “Ізабэла”, “Ранчо”, “Сакун И.Н.” у аг. Леніна, “У Шчаткава” — у аднайменным населеным пункце, «Тры львы» — у в. Сычкава, “Воля” — у в. Лысая Горка, “У Пятровіча” — у Новай Шараеўшчыне, “Адпачынак плюс” — у Вішнёўцы, “Церамок” — у аг. Міхалёва, “Спадчына” — у Глушы, “Тихий омут” — у в. Дойнічава, “Чистые пруды” — у в. Убалацце, “Экзотика” — у в. Спорнае.

Акрамя таго, адпаведнымі паслугамі вяскоўцы могуць скарыстацца і на тэрыторыі аб’ектаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Алена КАРПЕНКА.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Общество

Глава района поздравил актив Бобруйского района с наступающим Новым годом и подвел итоги уходящего

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Две новые автолавки будут обслуживать Бобруйский район  

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты райсовета депутатов утвердили районный бюджет на 2025 год

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Чудес много не бывает. В рамках акции «Наши дети» глава района посетил детский дом семейного типа в Глуше

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты исполняют детские мечты

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Утверждены прогнозные показатели социально-экономического развития и бюджет района на 2025 год. Рассказываем подробности

27 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем