Темы

Да ўборкі хлябоў падрыхтаваны

Да ўборкі хлябоў падрыхтаваны

З дня на дзень у раёне плануюць прыступіць да масавай уборкі збажыны. Сельгастэхніка і людзі, як паведамілі ў райсельгасхарчы, да адказнай кампаніі гатовы.

— Выхаду на хлебную ніву чакаюць 59 камбайнаў, цалкам укамплектаваны кадры механізатараў, часткова — за кошт прыцягнення з іншых раённых арганізацый, а таксама з гарадскіх. На перавозцы зерня будзе занята 50 адзінак тэхнікі, на яго дапрацоўцы — 18 сушылак, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Мікалаевіч Каўранін. І тэхнікі, і людзей, па яго словах, дастаткова, каб зладжана ўключыцца ва ўборачную кампанію і своечасова сабраць атрыманы ўраджай. Справа — за надвор’ем.

У мэтах бяспечнасці работ на жніве з працаўнікамі праведзены неабходныя інструктажы, сумесна з дзяржтэхнаглядам у гаспадарках былі наладжаны мерапрыемствы па допуску тэхнікі да жніва. У прыватнасці, каб атрымаць права выйсці ў поле, камбайн павінен быць забяспечаны дзвюма вогнетушыльнікамі спецыяльнага аб’ёму, іншымі прыладамі, неабходнымі на выпадак надзвычайнай сітуацыі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

Всемирный день здоровья прошел в библиотеках района

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

Танцы и вокал — только для взрослых, запрет на групповые занятия. Белорусских репетиторов ждут важные изменения

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

На уборку снега вышли активисты Бобруйского районного отделения партии и общественного объединения «Белая Русь»

7 апреля 2025
Читать новость
Спорт

Приглашаем принять участие в республиканском конкурсе по поддержке спорта и здорового образа жизни «Футбол для всех»

7 апреля 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ и дорожные службы работают на Бобруйщине в усиленном режиме  

7 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Убираем снег вместе! К массовой уборке от последствий непогоды присоединились трудовые коллективы предприятий, учреждений, организаций и молодежь Бобруйского района (+видео)

7 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем