Темы

Спякота — не перашкода для земляробаў “Гіганта” (фота+відэа)

Спякота — не перашкода для земляробаў “Гіганта” (фота+відэа)

Як заўжды, высокаарганізавана, па-гаспадарску праходзіць корманарыхтоўчая кампанія ў СВК “Гігант”. Каб быць з ураджаем, выключна ўсе травы тут своечасова, у адпаведнасці з тэхналагічнымі нормамі, падкармілі, дзе мелася патрэба — падсеялі. І вось ён вынік: валкі, якую б сенажаць не ўзялі — не пераступіць!

— Травы першага ўкосу выключныя, — адзначае галоўны аграном Уладзімір Аляксандравіч Залужны. — Усё гэта дзякуючы людзям і надвор’ю. Выканалі тэхналагічныя патрабаванні. Хоць і нялёгка прыйшлося, але набылі азотныя мінеральныя ўгнаенні і падкармілі траву. Плюс да гэтага дожджыкі прайшлі.

Калі не здарыцца надзвычайшчыны з надвор’ем, то да 15-16 чэрвеня, як і запланавалі, касьбу траў першага ўкосу і нарыхтоўку сенажу і сена з іх у вытворчым кааператыве разлічваюць завяршыць. “Усё на гэта пастаўлена, і ўсе на гэта працуем”, — гаворыць галоўны аграном.

З траў першага ўкосу тут запланавалі нарыхтаваць 7-8 тысяч тон сенажу і 200-300 тон сена. З гэтай задачай, як адзначаюць, намераны справіцца. Зрэшты, тысяча тон сена засталася з мінулага года (усяго на зімоўку яго  патрабуецца 1500-2000 тон).

Не загадваючы надалей, гэтымі днямі ў гаспадарцы імкнуцца пакласці максімальныя аб’ёмы грубага корму, косяць усюды, дзе магчыма.

— Калі дажджоў не будзе, травы б ізноўку варта падкарміць, — разважае Залужны, — але той азот, што ёсць, беражэм для кукурузы, каб мець зерне.  

А пакуль у СВК актыўна закладваюць сянажную масу — у траншэі і рулоны (у дзень нашага наведвання — на МТК М. Бортнікі), займаюцца прэсаваннем і звозкай сена да месца складзіравання.

З улікам таго што частка тэхнікі задзейнічана ў мерапрыемствах па ахове раслін, а адлегласць ад сенажаці, дзе вядзецца нарыхтоўка сенажу, да траншэі М. Борнікаў немалая, на адвозцы сянажнай масы адчуваецца некаторае напружанне.

 — Гэта з’ява часовая і апраўданая, — заўважае галоўны інжынер Ігар Міхалёнак. — Корм з дадзенай травасумясі асабліва спажыўны для дойнага статку, таму і возім яго не на Бірчу, куды бліжэй, а на МТК. У цэлым жа тэхнікі для своечасовага завяршэння корманарыхтоўкі, па словах Ігара Аляксеевіча, дастаткова. На касьбе траў задзейнічаны “Палессе” з касілкай КПР-9, трактар МТЗ 1221 з касілкай КПП-3,5 “Пціч”, у дзеянні дзве набытыя сёлета навясныя трохмятровыя касілкі замежнай вытворчасці — іх работай задаволены — з трактарамі МТЗ 1221. Падбор і здрабненне валкоў на зялёную масу ажыццяўляюць “Джон-Дзір” і “Ягуар”. Яшчэ адзін “Джон-Дзір” у агрэгаце з прэс-падборшчыкам-абмотчыкам “Фьюжн” занатоўвае масу ў рулоны. Сена прэсуе тэхніка бабруйскай вытворчасці. 

Графік работы механізатараў у гарачую пару корманарыхтоўкі — з 7 да 20 гадзін. Той, хто косіць, можа затрымацца і пазней: зрабіць зачын на наступны дзень. У мэтах забеспячэння камфортных умоў працы на поле двойчы прывозіцца гарачае харчаванне. Кормаўборачныя комплексы забяспечаны кандыцыянерамі, што ў цяперашнюю спякоту асабліва да месца. 

Ёсць у работнікаў і матэрыяльная заахвочанасць. Распрацаваныя нарматывы, у залежнасці ад віду работ, дазваляюць пры якаснай закладцы корму павялічыць заробак да двух разоў.

— Але ж, паўтаруся, пры ўмове, што чалавек заступаў і завяршаў работу ў адпаведнасці з графікам і сумленна працаваў, — удакладняе Ігар Аляксеевіч.

Чым раней у “Гіганце” скончаць з першым укосам, тым раней возьмуцца за другі і тым павялічаць шанцы завяршыць нарыхтоўку сенажу і сена да пачатку яшчэ адной значнай сельскагаспадарчай кампаніі — уборкі збажыны. Загадваць наперад тут звычкі не маюць, аднак задачу такую ставяць і ўпэўнена да гэтага імкнуцца.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Відэа Сяргея БАГДАНАВА.

Последние новости

Год благоустройства

За нарушение законодательства об обращении с отходами накажут рублем

25 апреля 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В МЧС рассказали, как провести большие выходные безопасно

25 апреля 2025
Читать новость
Общество

Движение автобусов перед Радуницей на Бобруйщине изменится

25 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко намерен проанализировать итоги возрождения территорий, пострадавших от аварии на ЧАЭС

25 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Твая прафесія — твой выбар! У Цэнтры культуры раёна прайшлі “Кірмаш прафесій” і “Маладзёжны кірмаш вакансій”

25 апреля 2025
Читать новость
Культура

Новые музыкальные вершины покорили воспитанники районной детской школы искусств

25 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем