Праздник людей труда

1 Мая — один из тех праздников, которые несколько раз меняли свое назначение. Сейчас Первомай — это День весны, мира и труда, праздник всех людей, кто работает, создавая и пополняя богатства страны, укрепляет экономический потенциал своей малой родины, творит ее завтрашний день.
О профессионалах своего дела, заслуживающих уважение вне зависимости от возраста и профессии, мы сегодня расскажем на страницах нашей газеты.
Дмитрий Рубченя и его участок
В Глуше бобруйчанин Дмитрий Рубченя обосновался в 2010-м — после того как на семейном совете было решено перебраться на родину супруги, Татьяны Юрьевны. Тут и два сына появились на свет.

Закончив 23-ю школу Бобруйска, молодой человек приобрел две специальности — электросварщик и техник-технолог. По первой профессии работал в строительных организациях города. А в подразделении ЖКХ района начинал в 2012 году мастером ЖЭУ. Спустя 2 года возглавил участок.
Содержание жилищного фонда в технически исправном состоянии, подготовка жилого сектора к зиме, бесперебойная работа инженерных сооружений, соблюдение санитарных и противопожарных правил — это лишь часть обязанностей руководителя участка многоотраслевых услуг.
— Когда есть досконально знающий свое дело руководитель, умеющий организовать и мобилизовать подчиненных, несмотря на трудности, все получается, — говорит начальник отдела ЖКХ райисполкома Ирина Прокопчик. — Доброжелательный и неконфликтный, при этом требовательный и инициативный, он находит подход к любому потребителю и сам снимает практически все возникающие на участке вопросы.
По информации планово-экономического отдела жилкомхоза, за минувший год коллектив под руководством Дмитрия Рубчени показал рост дополнительных услуг населению по строительным, сантехническим и ремонтным работам, сократил дебиторскую задолженность за услуги, снизил потребление электроэнергии. На обслуживаемом участке стало меньше обращений и претензий населения, более активно проводится работа по заключенным договорам на оказание жилищно-коммунальных и платных услуг. Рост составил 106,4% к уровню предыдущего года.
В этой сфере трудно получить благодарность за труд, но этот профессионал ее достоин.
Инна БОГДАНОВИЧ. Фото автора.
Моладзь у сельскай гаспадарцы
За інфармацыяй, якая час ад часу з’яўляецца ў СМІ, пра неўладкаванасць і няўтульнасць жыцця маладых спецыялістаў на вёсцы і асабліва тых, хто прыходзіць у сельскагаспадарчую галіну (крытыкаваць, не пабыўшы на іх месцы, не бяруся) прыемна сустрэць таго, хто станам спраў задаволены, для каго два паслявузаўскія гады не ператварыліся ў “адпрацоўку”.

З начальнікам участка №2 СВК “Гігант” Васілём Марозавым — размова пойдзе менавіта пра яго — сустрэліся ля праўлення вытворчага кааператыва. У маю задачу ўваходзіла зрабіць фотарэпартаж пра пасяўную кампанію ў гаспадарцы, у яго — даставіць карэспандэнта да месцаў дыслакацыі людзей і тэхнікі.
Запал і адначасова грунтоўнасць, з якімі Васіль Васільевіч расказваў пра кожнага механізатара, пра машыны, на якіх працуюць людзі, далі зразумець — чалавек ён у галіне невыпадковы. А тое, што працаваць у гаспадарцы застаўся і пасля абавязковай адпрацоўкі, дало яшчэ адну тэму для нашай з ім размовы.
— Лічу, які прафесійны накірунак абраў, той і развіваць трэба, замацоўваць атрыманыя веды практыкай, набірацца вопыту, — разважае ўчарашні малады спецыяліст. — А ў нашай гаспадарцы павучыцца ёсць у каго. Адзін старшыня Міхаіл Пятровіч Левакоў чаго варты — лічу яго сваім настаўнікам.
Родам Васіль Марозаў з суседняга Кіраўскага раёна. У “Гігант” прыехаў пасля заканчэння Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі ў 2015 годзе. Два з паловай гады працаваў інжынерам па эксплуатацыі. У сакавіку мінулага быў прызначаны на пасаду начальніка аднаго з двух участкаў кааператыва. У падначаленні нядаўняга маладога спецыяліста — частка механізатараў, паляводаў, тыя, хто задзейнічаны на нарыхтоўцы травянога корму, на зернетоку. Сам ён адказвае за ўсё, што робіцца на ўчастку.
На запытанне, якімі якасцямі трэба валодаць, каб адчуваць сябе на яго пасадзе ўтульна, дзіўлюся, як па-даросламу разважае нядаўні студэнт:
— Важна быць дасведчаным у справе, выканання якой патрабуеш ад іншых. Даводзіцца быць строгім: не будзе строгасці — не будзе дысцыпліны, а без дысцыпліны не будзе работы. Важна быць патрабавальным, і найперш да сябе: паабяцаў — выканай, даручыў — спытай за даручанае. Важна адчуваць людзей: іх настрой, душэўны стан, бачыць у кожным асобу.
У працяг тэмы маладых спецыялістаў — адносін выпускнікоў навучальных устаноў да першага працоўнага месца, нежадання многіх заставацца пасля адпрацоўкі, Васіль заўважае, што з разуменнем ставіцца да тых, хто сам-насам застаўся з узнікшымі праблемамі.
— Асабіста мяне ў СВК “Гігант” задаволіў падыход да маладых спецыялістаў, — кажа субяседнік. — Прыехаў працаваць — на табе нармальнае жыллё. Далёка не кожная гаспадарка такое можа прапанаваць. А, між тым, гэта адна з галоўных умоў, якія ўплываюць на прыняцце рашэння, — працягнуць працоўныя адносіны ці не.
Васілю гаспадарка вылучыла добраўпарадкаваны дом у Малых Бортніках. Праз год пасля прыезду ў СВК ён ажаніўся, цяпер у сям’і падрастае двухгадовая дачушка. Дзякуючы жонцы Вользе, якая паспявае і агарод даглядзець, на стале ў маладой сям’і заўсёды свежыя садавіна і гародніна.
На рашэнне працягнуць работу ў гаспадарцы, па словах Васіля Марозава, паўплывалі і такія фактары, як дружны, зладжаны калектыў, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. І тое, што сельгасарганізацыя развіваецца, укараняе новыя тэхналогіі, набывае сучасную тэхніку, абсталяванне — для яго як інжынера гэта асабліва цікава. А яшчэ добры заробак за працу. Калі ты малады і калі ў цябе сям’я — гэта, што б хто ні казаў, галоўная матывацыя.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.