У раёне вызначыліся з вучнем года-2019
Заключны этап традыцыйнага конкурсу “Вучань года” прайшоў на базе Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” ў мінулую суботу. Па яго выніках пераможцам прызнаны вучань Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ” Яўген Давыдзенка. А вось пераможцам конкурсу ў цэлым — з улікам усіх яго этапаў — прызнана Дзіяна Грышчанка з Брожскай СШ. Менавіта яна ўдастоена ганаровага тытулу “Вучань года-2019”.
Дзяўчына вучыцца ў 11 класе. Любіць разважаць, аналізаваць — марыць стаць палітолагам. Дзеля гэтага актыўна пашырае свой кругагляд: цікавіцца падзеямі ў свеце, шмат чытае, праглядае адпаведныя тэлеперадачы, Інтэрнэт-праекты. Перамозе ў прэстыжным вучнёўскім конкурсе, як паведаміла, абавязана бацькам, настаўнікам і сябрам. Усе яны не толькі натхнялі Дзіяну на ўдзел, але кожны са свайго боку прыклалі шмат намаганняў, каб інтэлектуальнае спаборніцтва прынесла выпускніцы заслужаную пашану.
Удзельнікі заключнага этапу конкурсу: Дзіяна Грышчанка (11 клас) з Брожскай СШ, Ганна Асясарава (10 клас) з Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ”, Павел Якубенка (10 клас) з Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ”, Яўген Давыдзенка (11 клас) з Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ”.
Фота Алены КАРПЕНКІ.