Темы

Трагедыя не толькі тых, хто ваяваў

Трагедыя не толькі тых, хто ваяваў

Чорнай хмарай праняслася афганская вайна па лёсе жыхаркі Варатыні, памочніка выхавацеля мясцовага дзіцячага садка Людмілы Мікалаеўны Шаўцовай — на час, калі здарылася ў сям’і трагедыя, у 1984 годзе, — Люды Пракопчык. Яе дзіцячая памяць захавала нават падрабязнасці таго страшэннага дня, калі стала вядома, што загінуў брат Іван.

— Мы жылі ў вёсцы Пасека, я вучылася ў трэцім ці то ў чацвёртым класе, — згадвае Людміла Мікалаеўна. — Быў зімовы дзень (днём смерці Івана Пракопчыка значыцца 25 студзеня), халодны, пранізлівы, з завірухай. Было прыкладна 7-8 гадзін вечара. У дзверы пастукаліся, і ў хату ўвайшоў старшыня калгаса, на той час — імя Пушкіна — Віктар Макаравіч Тумашэнка. Ён і паведаміў, што ў войску, у Афганістане, загінуў наш Іван і што яго вязуць дамоў. Што тады ў хаце пачалося!.. Гэтай жа ноччу і прывезлі брата. Потым расказвалі, што дарога заняла 11 сутак. Труну паставілі спачатку ў хаце, пасля — у Варатынскім клубе. Людзей на пахаванні многа было, вайскоўцаў таксама.

Памятае Людміла Мікалаеўна і дзень праводзінаў брата ў войска — шматлюдна было, музыка, весела. І Івана, з якім яны былі надта дружныя (заўжды за ёй заступаўся як за найменшай), яна назаўсёды запомніла добрым, вясёлым, светлым…

Тры гады як не стала бацькі Людмілы Мікалаеўны, які надзвычай балюча перажываў смерць сына. Трагічна загінула сястра маёй суразмоўцы.

З чацвёра дзяцей сям’і Пракопчыкаў трое жывуць у Варатынскім сельсавеце (Варатыні і Коўрыне) і толькі сястра ў Светлагорску.

Не пашкадавалі гады матулю маёй субяседніцы. Марыі Цітаўне — 82. Перажытае гора, нялёгкая сялянская праца адбіліся на яе здароўі, і цяпер пажылая жанчына на доглядзе ў дачкі.

— Яна вельмі чакае і штораз балюча перажывае дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, калі на магілу да Івана збіраюцца баявыя сябры, — гаворыць Людміла Мікалаеўна і дадае: — Усе мы ўдзячныя раённай уладзе, якая не пакідае маці без увагі — ужо і сёлета аказалі матэрыяльную падтрымку — а таксама школьнікам і сельвыканкаму, якія добраўпарадкоўваюць месца братавага захавання, прыносяць да яго вянкі і кветкі.

Алена КАРПЕНКА. Фота з сямейнага архіву.

Последние новости

Общество

10 новых функций появятся в Telegram

5 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Почему киви особенно полезен осенью? Мнение врача

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Больше 10 тысяч европейцев побывали в Беларуси, пользуясь безвизом с середины лета

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

“Расслабляться ни в коем случае не надо”. Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Василек выбран растением 2025 года в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйске на девочке загорелась майка во время приготовления пищи

5 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем