Малюнкі і вырабы, ля якіх хочацца спыніцца
Падведзены вынікі раённага творчага конкурсу сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Мы моцныя духам». Журы ўзначаліла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валерыя Кушаварава.
На творчае спаборніцтва было прадстаўлена 14 работ, якія ацэньваліся ў двух намінацыях — «Малюнак» і «Выраб», у розных узроставых групах.
Такім чынам, у намінацыі «Малюнак» (6-12 год) 1-е месца прысуджана Анастасіі Сцяпанавай з Хімоўскага ВПК «Дз/сад-СШ» і Гаўрылавай Веры з Глушанскага ВПК «Дз/сад-СШ». 2-га месца ўдастоілася зноў жа Вера Гаўрылава, а таксама Таццяна Фісюк з Туркоўскай СШ. Трэцяе падзялілі паміж сабой Ганна Канавальчык з Міхалёўскага ВПК «Дз/сад-СШ», Арсеній Шастапалаў з Глушанскага ВПК і Вадзім Лісіца з Туркоўскай СШ.
Ва ўзроставай групе 12-20 год у гэтай жа намінацыі пераможцам прызнана Лізавета Фісюк з Туркоўскай СШ.
У намінацыі «Выраб» (6-12 год) першыя два месцы заняла Анжаліка Кунцэвіч з Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 3-е — Анастасія Захарчук з Цялушскага ВПК «Дз/сад-СШ».
Ва ўзроставай катэгорыі 12-20 год у пераможцы выйшлі Яна Чэрнік (1-е месца) з Цялушскага ВПК і Ірына Лагачова (2-е) з раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У намінацыі «Выраб» (20-31 год) 1-е месца заняў прадстаўнік гэтай жа ўстановы Юрый Грэк.
Варта адзначыць, што ўсе работы заслугоўваюць цёплых водгукаў: ля іх абавязкова хочацца спыніцца. Таму жадаем, каб прыхільнасць да творчасці ў аўтараў не згасла і яны сталі пераможцамі яшчэ не аднаго конкурсу.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.