Темы

Арганізаваць работу па-новаму

Арганізаваць работу па-новаму

Вынікі работы аграрнай галіны вобласці за 2018 год і задачы на сёлетні абмеркавалі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам.

Мерапрыемства прайшло на Бабруйшчыне 1 лютага. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, намеснік прэм’ер-міністра РБ Міхаіл Русый, памочнік Прэзідэнта, інспектар  па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўрэнкоў, прадстаўнікі галіновага міністэрства, навукоўцы, старшыні гар- райвыканкамаў, начальнікі і спецыялісты райсельгасхарчаў, кіраўнікі сельгасарганізацый, дырэктары перапрацоўчых прадпрыемстваў АПК Магілёўшчыны. Усе тыя, ад каго, як заўважыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц,  залежыць стан спраў у аграпрамысловым комплексе і хто ўсклаў на сябе абавязак галіну развіваць.

Вынікі 2018 года (зніжэнне, у параўнанні да папярэдняга, вытворчасці малака і мяса) выразна далі зразумець, як было адзначана, што работа аграрнай галіны вобласці патрабуе перафармаціроўкі. Развіваць на сучасным этапе раслінаводства і жывёлагадоўлю можна толькі пры ўмове безагаворачнага выканання тэхналагічных патрабаванняў. Зразумець гэта і арганізаваць работу сельгасвытворчасці ў адпаведнасці з рэкамендацыямі спецыялістаў і навукоўцаў  — задача, за вырашэнне якой неадкладна павінны ўзяцца ў кожным раёне, кожнай гаспадарцы, каб дасягнуць намечаных па выніках пяцігодкі рубяжоў, палепшыць дабрабыт працаўнікоў і краіны.   

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем