Темы

Афган — трагедыя не толькі тых, хто ваяваў

Афган — трагедыя не толькі тых,  хто ваяваў

Вайна ў Афганістане, бесчалавечная і бессэнсоўная, пакалечыла жыцці не толькі непасрэдных яе ўдзельнікаў — салдат, але і іх сем’і. У стрэсавай сітуацыі чакання жылі ўсе: бацькі, браты і сёстры, бабулі і дзядулі, каханыя, жонкі. Стрэсавым, як аказалася, стала жыццё і для будучых абранніц воінаў-інтэрнацыяналістаў.

— У першыя гады, як толькі пабраліся шлюбам, з мужам было страшна спаць, — згадвае жыхарка аг. Варатынь Галіна Анатольеўна Новікава, удава воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Аркадзьевіча Новікава, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2011 годзе. — Ён то крычаў у сне, то падхопліваўся і імкнуўся некуды бегчы. Пра вайну расказваць не любіў і не расказваў… І я не дапытвалася: разумела, што несалодка было — вунь які худзенькі на фотаздымках тых год. У войска муж быў прызваны ў 1979 годзе — першым годзе афганскай вайны. Прайшоў праз вучэбку ў Печах і — танкістам у Кабул… Вяртанне салдата на радзіму 31 снежня 1981 года стала для сям’і радасным навагоднім падарункам.

Галіна Анатольеўна ўпэўнена, што перажытае ў юнацтве напрамую паўплывала на заўчасную смерць мужа — Аляксандру Аркадзьевічу ў 2011-м толькі споўнілася пяцьдзесят.

Па словах Галіны Анатольеўны, муж штогод прымаў удзел у раённых мерапрыемствах з нагоды гадавіны вываду войскаў з Афганістана, разам з іншымі воінамі-інтэрнацыяналістамі наведваў магілы загінутых на той вайне. Цяпер прыходзяць на яго магілу — пастаяць, папаляць свечкі, паўспамінаюць, памаўчаць…

У Варатынь Новікавы і яшчэ дзве сям’і прыехалі са Слаўгарадчыны. У перажытку за дзяцей уцякалі ад радыяцыі, як адзначае Галіна Анатольеўна, яшчэ да таго, як было аб’яўлена афіцыйнае перасяленне. Аб’ехалі не адну мясцовасць, а спыніліся менавіта ў Варатыні: тут прапанавалі і работу па спецыяльнасці (мужу
— электрагазазваршчыкам у мясцовай сельгасарганізацыі, ёй — выхавальніцай дзіцячага садка), і новенькі катэдж з усімі дабротамі. Мая суразмоўца з удзячнасцю гаворыць пра мясцовую ўладу і жыхароў, якія цёпла і ветліва прынялі тады перасяленцаў.

— У жыцці ўсё, здаецца, склалася нядрэнна, — заўважае Галіна Анатольеўна, — я ўжо выйшла на заслужаны адпачынак, у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” трактарыстам працуе сын — ягонай сям’і гаспадарка вылучыла прыгожы сучасны дом, памочнікам урача ў мясцовай амбулаторыі — дачка. Вось толькі ва ўнукаў няма дзеда…

Алена КАРПЕНКА. Фота з сямейнага архіву.

Последние новости

Происшествия и безопасность

«Вас беспокоит компания А1». В Бобруйском РОВД рассказали об очередной схеме мошенничества

19 марта 2025
Читать новость
Актуально

Жители Бобруйского района могут принять участие в проекте «Живая память благодарных поколений»

19 марта 2025
Читать новость
Общество

Оперативный ответ. В Березовичах прошла встреча с местными жителями по вопросу благоустройства

19 марта 2025
Читать новость
Человек и природа

Небольшие осадки и туман. Какая погода будет в Беларуси сегодня

19 марта 2025
Читать новость
Ваше здоровье

Из-за укусов клещей в Беларуси с начала года за медицинской помощью обратились 17 человек

18 марта 2025
Читать новость
Человек и природа

Восстановление после стихии: акция “Дай лесу новае жыццё!” стартует 21 марта

18 марта 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем