Темы

Вясна не за гарамі. А што з насеннем?..

Вясна не за гарамі. А што з насеннем?..

Ад дастатковасці і якасці пасяўнога матэрыялу, як вядома, у значнай ступені залежаць велічыня і якасць ураджаю. А зімовыя месяцы якраз той час, калі добры гаспадар дбае пра насенне — ачышчае яго, набывае недастаючую частку. Гэтак жа з году ў год дзейнічаюць і ў раённых сельгасарганізацыях. І сёлетні халодны сезон, па словах начальніка Бабруйскай раённай інспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін С.А. Казябы, у гэтым плане не стаў выключэннем. Ён жа падзяліўся і падрабязнасцямі “насенневага” пытання.

Сяргей Анатольевіч, ці дастаткова ў раёне пасяўнога матэрыялу ранняй ярыны — збожжавых і зернебабовых культур, на якой стадыі яго падрыхтоўка?

— Магу сказаць, што сельгасарганізацыі Бабруйшчыны забяспечаны насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур пад поўную патрэбу — 2678 тон, або 108% да неабходнага. 2578 тон, ці 101% да патрэбы на гэты час ачышчана. З іх праверанага і кандыцыйнага (адпавядае патрабаванням міністэрства сельскай гаспадаркі РБ) — 1821 тона, ці 71% ад неабходнага. Разлічваем мець яго пад поўную патрэбу, прычым уласнага.

Калі аналізаваць у разрэзе гаспадарак, то якія з іх, у плане падрыхтоўкі насення, можна вылучыць з лепшага боку?

— У радзе гаспадарак насенне ўжо цалкам падрыхтавана. Гэта СВК “Гігант”, ААТ “Міхалёўская Ніва”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, ААТ “Саўгас Кісялевічы” і ЗАА “Птушкафабрыка “Вішнёўка”. Да 100-працэнтнай гатоўнасці набліжаюцца таксама ў філіялах “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. Горш астатніх справы абстаяць у ААТ “Неўскі-Агра”, дзе падрыхтаванасць пасяўнога матэрыялу не вышэй за 23%, і ў Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” — 38%. Насенне тут маецца, але яго ачыстка з-за фінансавых праблем прадпрыемстваў некалькі затрымалася. На гэты час работы вядуцца паскоранымі тэмпамі, частка пасяўнога матэрыялу цяпер праходзіць праверку на якасныя паказчыкі.

Якую работу ў дачыненні насення праводзіць на гэтую пару ваша інспекцыя?

— Нашыя работнікі (у калектыве 8 чалавек, з якіх 7 — спецыялісты) займаюцца адборам проб ад кожнай партыі пасяўнога матэрыялу. У лабараторыі насенне правяраем на пасяўныя якасці (паказчыкі ўстанаўліваюцца міністэрствам сельскай гаспадаркі): на ўсходжасць, чысціню. Вызначаем відавы склад пустазелля, пры наяўнас­ці каранціннага — партыя выбракоўваецца.

А што насенне траў, наколькі актыўна вядзецца яго падрыхтоўка?

— Тут адзначу, што ў мінулым годзе раённыя сельгасарганізацыі намалацілі 303 тоны вораху, з якога плануем атрымаць прыкладна 150 тон чыстага насення траў пры патрэбе ў 188 тон. Часткі яго, магчыма, будзе недаста­ваць, але маецца каля 60 тон з папярэдняга сезону. З улікам апошняга і таму, што насенне некаторых траў — той жа люцэрны — гаспадаркі ў любым выпадку будуць набываць, неабходным аб’ёмам пасяўнога матэрыялу раён будзе забяспечаны.

Вы сказалі пра набыццё насення. Хіба нельга здабыць самім, ва ўмовах гаспадаркі, і тым самым зэканоміць грошы?

— Якраз-такі кожная гаспадарка займаецца вырошчваннем насення мнагалетнікаў, бо цана на яго сапраўды на­дзвычай высокая. Набываюць толькі тое, што ва ўмовах гаспадаркі нельга атрымаць. Шырока наладжана работа па вытворчасці насення ў СВК “Гігант” — сельгасарганізацыя супрацоўнічае ў гэтым з Навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусi па земляробству. Іншыя гаспадаркі набываюць травы ў іх для закладкі ўласных насеннікаў. “Гігант” жа на сваім заводзе займаецца прыгатаваннем розных травяных сумясяў (для закладкі высокапрадукцыйных сенакосаў і культурнай пашы. Яго паслугамі ў гэтым плане карыстаюцца гаспадаркі не толькі нашага раёна, Магілёўшчыны, але і суседніх абласцей.

Насенне траў ачышчаюць непасрэдна ў гаспадарках?

— Пераважна. Прыстасаванне для гэтага ў асноўным не новае, але сельгасарганізацыі стараюцца абыходзіцца ўласнымі намаганнямі: значна танней. “Гігант” чысціць насенне траў на спецпрадпрыемстве ў Магілёве (на ўласным заводзе дапрацоўвае насенне збожжавых). Там жа рыхтуе пасяўны матэрыял траў і “Агракамбінат КХП”.

Ці ўстаноўлены тэрміны для падрыхтоўкі насення?

— Так. Ачыстку пасяўнога матэрыялу мнагалетнікаў неабходна завяршыць да 1 сакавіка, збожжавых і зернебабовых культур — у гэтыя дні. Падрыхтоўка апошняга практычна завершана. Рэшткі дачышчаюць у філіяле “Варатынь” і ў ААТ “Аграмашсервіс”.

Насенне, наколькі ведаю, трэба класці ў глебу пратручаным. Ці маюцца для гэтага неабходныя прэпараты?

— Пратручванне — абавязковая мера, якая ў значнай ступені захоўвае ўраджай, абараняе маладыя расліны ад ранніх інфекцый і хвароб. Без гэтага спадзявацца на добрыя вынікі ў раслінаводстве немагчыма. На сёння гаспадаркі не маюць дастатковай колькасці пратруты нават з улікам рэшткаў мінулагодніх сезонаў, аднак гэтая работа актыўна вядзецца — спецыялісты нашай інспекцыі сумесна з аграномамі сельгаспрадпрыемстваў вывучаюць пытанні набыцця прэпаратаў: у якой колькасці і якім вытворцам аддаць перавагу.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА. Фота з уласнага архіву інспекцыі.

Последние новости

Калейдоскоп

Год Зеленой деревянной змеи: в чем встречать Новый Год и в каких цветах украшать елку

22 декабря 2024
Читать новость
Общество

В Беларуси вводят электронную визу. Что это значит?

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Молодой, но главный. Рассказываем о главном энергетике ОАО «Агрокомбинат Бобруйский»

22 декабря 2024
Читать новость
Общество

Поздравление с Днем энергетика от парламентария Антона Каранкевича

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Работников и ветеранов энергетической службы поздравляет руководство Бобруйского района

22 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Пожар в Телушской школе: комментарий директора учреждения образования

21 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем