Темы

Шчаслівыя гадзіны сумеснага адпачынку

Шчаслівыя гадзіны сумеснага адпачынку

Група ветэранаў раёна з 47 чалавек — старшынь, намеснікаў старшынь, іншых актывістаў сельскіх пярвічак і членаў прэзідыума раённага Савета ветэранаў пабывала з экскурсіяй у горадзе Нясвіж на Міншчыне. Наведалі знакамітую старадаўнюю Ратушу — найбольш старажытную сярод пабудоў гарадскога самакіравання, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі, а таксама Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Уражанні ад экскурсіі, як сцвярджаюць пажылыя людзі, — самыя цёплыя. Мала таго што дакрануліся да гісторыі: даведаліся, як вялося гарадское кіраванне ў Нясвіжы ў 18-ым — першай палове 19-га стагоддзя, пазнаёміліся з рэзідэнцыяй багацейшага роду ў Вялікім Княстве Літоўскім — Ра­дзівілаў, дык проста цудоўна правялі дзень за любаваннем краявідамі суседняй вобласці, размовамі, успамінамі, жартамі.

Усім вышэйзгаданым члены арганізацыі абавязаны, па словах старшыні райсавета ветэранаў Яўгеніі Доўнар, Бабруйскаму райвыканкаму, а таксама шматлікім спонсарам: ТАА “Алмаз-Люкс” (дырэктар Папоўскі Л.У., камерцыйны дырэктар — Цімашэнка Н.Г.), ПП “Белгандальптушка” (Прышчэпа Д.М.), Бабруйскаму цяплічнаму камбінату (Садыгаў В.І.), ЗАТ “Кампанія “Рад” (Жараў В.А.), ПУП “Экамэбля” (Кашырын У.А.), ПП “Ламбавасельгасзапчастка” (Пінчук В.І.).

Ветэраны шчыра дзякуюць гэтым людзям, а ў іх асобах — калектывам арганізацый, якія яны ўзначальваюць, за фінансавую падтрымку, жадаюць поспехаў у рабоце, моцнага здароўя і дабрабыту. Асобныя словы падзякі адрасуюць галоўнаму ўрачу БГП №2 Г.М. Семенюку за арганізацыю медсуправаджэння, а таксама дырэктару Бабруйскага філіяла Аўтобусны парк №2 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” У.В. Стэльмаку — за камфартабельны аўтатранспарт.

Алена КАРПЕНКА. Фота з уласнага архіву арганізацыі.

Последние новости

Общество

10 новых функций появятся в Telegram

5 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Почему киви особенно полезен осенью? Мнение врача

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Больше 10 тысяч европейцев побывали в Беларуси, пользуясь безвизом с середины лета

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

“Расслабляться ни в коем случае не надо”. Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Василек выбран растением 2025 года в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйске на девочке загорелась майка во время приготовления пищи

5 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем