Темы

Гісторыя малой радзімы — часцінка гісторыі краіны

Гісторыя малой радзімы — часцінка гісторыі краіны

Рэдкарожская сельская бібліятэка, што ў Брожскім сельскім Савеце, па выніках XXVI Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» стала адной з яго пераможцаў у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падлеткамі». Яна атрымала дыплом 2-й ступені. Гэта вынік плённай працы Веры Аляксееўны ДЗЬОБІК — бібліятэкара 1-й катэгорыі.

Клопат аб падрастаючым пакаленні, імкненне дапамагчы юным аднавяскоўцам стаць годнымі грамадзянамі сваёй краіны, якія паважаюць і любяць яе гісторыю і культуру, ляжыць у аснове ўсёй працы бібліятэкара з дзецьмі. Асноўны напрамак работы Веры Дзьобік — маральна-прававое выхаванне падрастаючага пакалення. Бібліятэкар клапоціцца, каб удзельнікамі мерапрыемстваў былі і дзеці з нядобранадзейных сем’яў, і дзеці, схільныя да правапарушэнняў. Не застаюцца забытымі і дзеці-сіроты, і дзеці-інваліды. У асноўным, гэта індывідуальная работа з кожным з іх. Акцэнт ставіцца на тое, каб моладзь з карысцю праводзіла вольны час.

Вера Аляксееўна актыўна прыцягвае хлопчыкаў і дзяўчынак да пошукавай і даследчай работы па края­знаўству. Ужо некалькі гадоў запар арганізоўваюцца экспедыцыі «У паход за скарбамі», удзельнікі якой наведваюць старажылаў, ветэранаў, запісваюць іх успаміны. Як вынік — стварэнне краязнаўчага альбома «Зямля, з якой ад нараджэння звязаны, зямля, якою трэба даражыць», асобныя друкаваныя краязнаўча-інфармацыйныя выданні.

Шмат разнастайных края­знаўчых матэрыялаў можна знайсці зараз у бібліятэцы. У краязнаўча-інфармацыйным выданні «Мой Рэдкарожскі край» маюцца звесткі па гісторыі паселка Рэдкі Рог і тапаніміцы яго назвы, па гісторыі торфапрадпрыемства, Рэдкарожскай бальніцы і аддзялення кругласутачнага знахо­джання, дома культуры і бібліятэкі. У выданні «Песенная вёска Ласі» адлюстравана не толькі гісторыя вёскі і паходжанне яе назвы, але значная частка адведзена вядомаму ў свой час ласёўскаму фальклорнаму гурту «Барыня». Бібліятэкар разам з юнымі памочнікамі і былым мастацкім кіраўніком «Барыні» Валянцінай Нікітка правялі вялікую пошукавую работу па адраджэнні народных песень, якія затым ўвахо­дзілі ў рэпертуар калектыву. Зроб­лены таксама і аўдыёзапісы гэтых песень.

Цікавыя звесткі з гісторыі саўгаса імя Ленінскага камсамола, чыгуначнай станцыі «Брожа» (цяпер прыпынак), Брожскай сярэдняй школы ўтрымлівае выданне «Ёсць на свеце куточак прыгожы…» па гісторыі пасёлка і вёскі Брожа.

Але ж гісторыя ствараецца не сама па сабе — яе ствара­юць людзі, якія тут жывуць і працуюць. Добра разумеючы гэта, Вера Аляксееўна старанна збірае матэрыялы пра цікавых і паважаных людзях сваёй мясцовасці. Некаторыя матэрыялы пра народных майстрых, залатых юбілярах, шматдзетных сем’ях, запісы з успамінамі тых, хто перажыў вайну, складаюць выданні «Народная вышыўка», «Сямейныя гісторыі», «З успамінаў пра вайну» (запісаныя юнымі наведвальніцамі бібліятэкі). Выдазены асобныя брашуры па ўспамінах ветэрана М.У. Грыцука, мясцовай жыхаркі, былой партызанкі В.Л. Куцькінай, былога вязьня Азарыцкага лагера смерці С.К. Нікітка. На жаль, гэтыя людзі ўжо памерлі, але па­мяць пра іх застанецца, дзякуючы захаваным матэрыялам.

Гісторыя нашай маленькай радзімы — гэта часцінка гісторыі краіны. І дзень сённяшні таксама некалі стане гісторыяй. Таму работа па збору і захаванні краязнаўчых матэрыялаў будзе працягвацца ў бібліятэцы і далей. Гэта не толькі адлюстраванне любові да роднай зямлі. Накоп­лены вопыт дапамагае нам буда­ваць сваю будучыню, абагачае і робіць нас прыгажэйшымі.

Валянціна САПІЖЭНКА, бібліятэкар 1-й катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна».

Последние новости

Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Покажем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем