Темы

Лесарубы спаборнічалі ў майстэрстве. Наш фотарэпартаж

Лесарубы спаборнічалі ў майстэрстве. Наш фотарэпартаж

22 лепшыя вальшчыкі лесу з 90 тых, якія працуюць на тэрыторыі 12 лясніцтваў Бабруйскага лясгасу, прынялі ўдзел ва ўнутрылясгасаўскім спаборніцтве “Лесаруб-2018”. Мерапрыемства па традыцыі наладзіла Міністэрства лясной гаспадаркі ў мэтах далейшага павышэння прафесійнага майстэрства лесарубаў, распаўсюджвання перадавога вопыту, бяспечнай, якаснай і высокапрадукцыйнай працы на лесанарыхтоўках.

Удзельнікі спаборнічалі ў агульнакамандным і індывідуальным заліках, кожнаму трэба было выканаць пяць заданняў. Па чатыры — на тэрыторыі канторы Бабруйскага і Прыбярэзінскага лясніцтваў, дзе прайшла і арганізацыйная “лінейка”. Яшчэ адно — валка дрэва — непасрэдна на лесасецы. “Нічога надзвычайнага, гэта тыя віды работ, якімі вальшчыкам даводзіцца займаюцца штодня”, — заўважыў галоўны ляснічы лясгасу, старшыня журы Вадзім Станько, каментуючы патрабаванні да кожнага віду спаборніцтваў.

Першае заданне — разборка і зборка бензапілы. Зрабіць гэта трэба было якасна і з найменшай затратай часу. Найлепшага выніку ў гэтым дасягнуў вальшчык з Любонічаў Дзмітрый Ганчаронак.

Падчас дысцыпліна-камбінаванай рэзкі (2 заданне) патрабавалася атрымаць “блінец” верхнім і ніжнім рэзамі, ды так, каб апошнія не выйшлі за намечаную мяжу і максімальна супалі адзін з адным. Найбольш якасна гэтае заданне выканаў вальшчык Даманоўскага лясніцтва Яўген Ры­дзеўскі.

Яшчэ адно заданне, з якім спраўляліся лесарубы, — дакладная распілоўка. У задачу ўваходзіла зрабіць перпендыкулярны зрэз і не закрануць падложку. У паўсядзённай рабоце — не закрануць зямлю і нічога не пашкодзіць пры распілоўцы ляжачага хлыста. Лепшым у гэтым быў вальшчык лесу Любоніцкага лясніцтва Міхаіл Ганчаронак.

Чацвёртае заданне — абрэз­ка сукоў дрэва. Тут улічваліся як якасць, так і хуткасць работы. Прычым, дасягнуць апошняга можна было пры правільнай паслядоўнасці абрэзкі. З гэтым выпрабаваннем зноў жа найлепш справіўся Міхаіл Ганчаронак.

І нарэшце — валка дрэва. Тэхніку гэтага лесарубы дэманстравалі на лесасецы Ба­б­руйскага лясніцтва. Прахо­дзіла яна ў рэжыме рэальнага, як кажуць, часу. Прызначаныя для валкі дрэвы здалёк вылучаліся чырвонымі стужкамі. Тут важным было не толькі правільна “пакласці” дрэва, але і выканаць усе неабходныя меры бяспекі. Апошняе, па словах Наталлі Сяўрук, інжынера па ахове працы лясгасу, у справе вальшчыка перааца­ніць немагчыма: прафесія адносіцца да ліку найбольш “траўматычных”. Работнікам падчас валкі прыходзіцца ўлічваць шматлікія фактары, сярод якіх стан ствала, велічыня кроны дрэва, накірунак галін, нахіленасць расліны. Прычым аднаго ведання правілаў мала, трэба ўмець ацэньваць сітуацыю на месцы. Для гэтага, па словах галоўнага спецыяліста, з вальшчыкамі пастаянна праводзіцца вучоба ва ўстанове, яны ўдасканальваюць сваё майстэрства на адпаведных курсах.

Як і любы іншы конкурс, гэты завяршыўся падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджваннем пераможцаў. Так, у індывідуальным заліку 1-е месца заняў Дзмітрый Ганчаронак з Любоніцкага лясніцтва, 2-е — з гэтага ж лясніцтва Міхаіл Ганчаронак. Трэцім стаў ляснік Прыбярэзінскага лясніцтва Мікалай Сяліцкі. Яны ж прымуць удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу лесарубаў.

Сярод лясніцтваў 1-е месца — у Любоніцкага (2 890 балаў), 2-е — у Прыбярэзінскага (1 915), на 3-ім месцы Бабруйскае лясніцтва (1 850 балаў).

“Паспяховы выступ у прафесійным спаборніцтве — не толькі прэстыжна, але і прыбыткова, — заўважыў в. а. намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгасу Сяргей Патапенка. — Тых, хто заняў 1, 2 і 3 месцы, чакаюць немалыя грашовыя прэміі. Да прыкладу, за перамогу ў агульным індывідуальным заліку — 10 базавых велічынь, у агульнакамандным — 12”.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

Последние новости

Общество

10 новых функций появятся в Telegram

5 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Почему киви особенно полезен осенью? Мнение врача

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Больше 10 тысяч европейцев побывали в Беларуси, пользуясь безвизом с середины лета

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

“Расслабляться ни в коем случае не надо”. Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Василек выбран растением 2025 года в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйске на девочке загорелась майка во время приготовления пищи

5 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем