Темы

Што чакае школьнікаў летам?

Што чакае школьнікаў летам?

Традыцыйна вучні раённых устаноў адукацыі падчас летніх канікулаў бу­­дуць ахоплены аздараўленнем. Якія формы адпачынку і занятасці хлопчыкам і дзяўчынкам прапануе аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сёлета, колькі дзяцей будзе ахоплена аздараўленнем — пра гэта і іншае, звязанае з арганізацыяй летняга адпачынку школьнікаў, мы запыталіся ў начальніка аддзела Алены Баркоўскай.

Алена Уладзіміраўна, колькі дзяцей плануеце аздаравіць у гэтую кампанію?

— Будзе ахоплена 610 дзяцей, гэта 44 працэнты ад агульнай колькасці школьнікаў — прыкладна столькі, як у папярэднім годзе.

Лагерны адпачынак у хлопчыкаў і дзяўчынак па-ранейшаму запатрабаваны?

— Так. З 610 дзяцей, якія ў гэтую кампанію будуць ахоплены аздараўленнем, 240 адпачнуць у лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Бабраня-2010”, 290 — у аздараўленчых лагерах з дзённым знахо­джаннем на базе ўстаноў адукацыі, 55 — у дзённых лагерах працы і адпачынку і 25 — у турысцкіх перасоўных з кругласутачным знаходжаннем.

Калі прыме першых выхаванцаў “Бабраня”?

— Заезд першай змены намечаны на 5 чэрвеня — лагер актыўна да гэтага рыхтуецца. Другая змена пачнецца 30 чэрвеня, трэцяя — 25 ліпеня. Працягласць кожнай — 18 дзён, у адну змену зможа адпачыць 80 чалавек. Перавага ў “Бабрані” для сельскіх школьнікаў, аднак на вольныя месцы змогуць прэтэндаваць і гара­джане. Персанал для работы ва ўстанове падабраны. Калі гаварыць пра выхавацеляў, то іх ролю ў асноўным возьмуць на сябе педагогі раённых устаноў, сярод якіх нямала моладзі.

Чым будуць займацца выхаванцы лагераў працы і адпачынку?

— Акрамя таго што адпачываць і набірацца станоўчых уражанняў, будуць працаваць. Навучэнцы Глушанскага і Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, а таксама Каменскай СШ — на тэрыторыі ўстаноў і ў майстэрнях. Вучні Цялушскага ВПК будуць задзейнічаны на пасяўных плошчах філіяла “Харчавік-­Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, Брожскай СШ — у пітомніку Брожскага лясніцтва ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”.

Некаторыя непаўналетнія, наколькі ведаю, не супраць зарабіць грошай. Ці будзе ў іх такая магчы­масць?

— У чэрвені будзе арганізавана другасная занятасць непаўналетніх: на базе 5 устаноў адукацыі — па зборы мэблі, на базе Глушанскага ВПК — па добраўпарадкаванні хакейнай пляцоўкі. Усяго праз упраўленне па працы, занятасці і сац­абароне райвыканкама плануем ахапіць 60 дзяцей.

У якіх школах будуць функцыянаваць лагеры з дзённым знаходжаннем?

— Ва ўсіх, акрамя Туголіцкай СШ, установах агульнай сярэдняй адукацыі і на працягу трох летніх месяцаў. Таксама ў гэты перыяд будзе наладжана работа валанцёрскіх атрадаў, атрадаў “Міласэрнасць”, звод­ных атрадаў па месцы жыхарства. Будуць працаваць дзіцячыя аб’яднанні па інтарэсах, школьныя стадыёны, гульнё­выя пляцоўкі, трэнажорныя і спартыўныя залы, камп’ютарныя класы. Так што дзецям будзе чым заняцца і дзе правесці вольны час.

Ці не выпадуць з поля зроку ў летні перыяд дзеці, якія патрабуюць павышанай увагі?

— Ні ў якім разе. Наадварот, непаўналетнія падуліковых катэгорый у час канікулаў будуць прыцягвацца ва ўсе віды карыснай занятасці. Маю на ўвазе непаўналетніх, з якімі інспекцыя па справах непаўналетніх праводзіць індывідуальна-прафілактычную работу, тых, хто значыцца на ўнутры­школьным кантролі, і непаўналетніх, чый стан пражывання прызнаны сацыяльна небяспечным.

Калі для школьнікаў летнія канікулы — доўгачаканы час адпачынку, то для педагогаў — напружаная працоўная пара. Што хочаце пажадаць і тым, і другім?

— Дзецям — не парушаць правілы паводзінаў і, вядома ж, цікавага адпачынку, педагогам — вытрымкі і асалоды ад лета.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Новогодние подарки сегодня получили воспитанники дошкольного лесничества Брожского детсада

23 декабря 2024
Читать новость
Общество

С 1 января поднимутся ставки транспортного налога — как будут платить белорусы в 2025-м

23 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Большая молодежная игра: соперничество в дружеской атмосфере

23 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

Проведена жеребьевка даты и времени предвыборных выступлений кандидатов в Президенты Беларуси по ТВ и радио

23 декабря 2024
Читать новость
Общество

Утвержден график работы учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни

23 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Россия, Китай и дальняя дуга. Подробности совещания у Лукашенко по развитию в Беларуси машиностроения

23 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем