Стартавала прадметная алімпіяда
На базе Міхалёўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» быў дадзены старт штогоднай раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў 4-10-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Усяго ў алімпіядзе, якая будзе доўжыцца на працягу трох дзён, прыме ўдзел болей за 200 школьнікаў, што некалькі болей, чым у папярэднім навучальным годзе. Хлопчыкі і дзяўчынкі будуць дэманстраваць свае веды практычна па ўсіх вучэбных прадметах.
Алена КАРПЕНКА.