Темы

Платнае жыллё можа стать бясплатным

Платнае жыллё можа стать бясплатным

Грамадзяне, якія пражываюць у жылых памяшканнях камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду (дзяржаўных кватэрах) маюць магчымасць перавесці іх у катэгорыю сацыяльнага і не плаціць за выкарыстанне жылога памяшкання. Падстава для гэтага — пункт 91 Палажэння аб уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і аб парадку прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2013 года “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін” (далей — Палажэнне).

Для гэтага наймальніку жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання, які адносіцца да асоб, вызначаных пунктам 63 Палажэння, неабходна падаць заяву аб уключэнні займаемага ім жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання ў склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. Грамадзяне, якія пражываюць у жылым памяшканні сацыяльнага карыстання, вызваляюцца ад унясення платы за карыстанне ім.

У дапамогу — “адно акно”

Варта ведаць, што працэдура па ўключэнні жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання ў склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання з’яўляецца адміністрацыйнай. Таму, каб яе ажыццявіць, грамадзяне маюць права звярнуцца ў службу “адно акно” Бабруйскага райвыканкама (вул. Пушкіна, 215-а, у будзённыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00) з адпаведнай заявай, дакументам, які пацвярджае асобу, і тымі, якія пацвярджаюць права на ільготы. Пытанне змены статусу жылога памяшкання разгле­джваецца на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

Прэтэндэнты на змену статусу жылля

Асобы, вызначаныя пунктам 63 Палажэння, а гэта значыць:
63.1. грамадзяне, жылыя памяшканні якіх (у тым ліку належаць ім на праве ўласнасці) у сілу наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, баявых дзеянняў і актаў тэрарызму, сталі непрыдатнымі для пражывання;
63.2. грамадзяне, якія маюць захворванні, і грамадзяне, у складзе сем’яў якіх ёсць дзеці, якія маюць захворванні, указаныя ў пераліку, вызначаным Міністэрствам аховы здароўя, пры наяўнасці якіх прызнаецца немагчымым іх сумеснае пражыванне з іншымі асобамі ў адным пакоі ці аднапакаёвай кватэры;
63.3. дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, у адносінах якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія заключылі шлюб, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі;
63.4. Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай працы, поўныя кавалеры ардэноў Славы, Працоўнай Славы;
63.5. ветэраны і інваліды Вялікай Айчыннай вайны і інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў з ліку катэгорый грамадзян, вызначаных арт. 2 і 4 Закона Рэс­публікі Беларусь ад 17.04.1992 г. “Аб ветэранах” (Ведамасці Вярхоўнага Савета РБ, 1992 г., №15, стар. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., №67, 2/787);
63.6. грамадзяне, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), з ліку ваеннаслужачых, якія сталі інвалідамі з-за ранення, кантузіі, калецтва ці захворвання, атрыманых падчас выканання абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць стала вынікам супрацьпраўных дзеянняў, з-за алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’яненняў, члена­шкодніцтва.
63.7. інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў;
63.8. грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянё­вую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інваліды, у адносінах якіх ўстаноўлена прычынная сувязь калецтва ці захворвання, якое прывяло да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі;
63.9. непрацуючыя адзінокія інваліды I і II групы, акрамя вызначаных падпунктам 63.8 гэтага пункта.

Дарэчы

Для мэт дадзенага Палажэння пад непрацуючымі адзінокімі разумеюцца грамадзяне, якія не ажыццяўляюць працоўную дзейнасць на падставе працоўных дагавораў, грамадзянска-прававых дагавораў, прадметам якіх з’яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, і прадпрымальніцкую дзейнасць, якія не маюць працаздольных членаў сям’і, абавязаных па законе іх утрымліваць, якія пражываюць сумесна альбо ў адным населеным пункце.
63.10. непрацуючыя адзінокія пенсіянеры, асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (жанчыны — 55 год, мужчыны — 60);
63.11. грамадзяне, у чыіх сем’ях маюцца дзеці-інваліды;
63.12. грамадзяне, чый сярэднемесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не перабольшвае зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, налічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу пастаноўкі на ўлік (і на дзень прадастаўлення жылога памяшкання сацыяльнага карыс­тання), і якія маюць заяўленую маёмасць, агульны кошт якой не перабольшвае памеру кош­ту кватэры тыповых спажывецкіх якасцяў сыходзячы з максімальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання на аднаго члена сям’і, з ліку наступных катэгорый:
63.12.1. інваліды I і II групы, за выключэннем інвалідаў, указаных у падпунктах 63.8 і 63.9 дадзенага пункта;
63.12.2. грамадзяне, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, якім падчас пераасведчання ўстаноўлена III група інваліднасці (інваліднасць знята) альбо якія прызнаны ў вызначаным парадку дзеяздольнымі;
63.12.3. пенсіянеры, асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзрос­ту (жанчыны — 55 год, мужчыны — 60), за выключэннем пенсіянераў, указаных у падпункце 63.10 дадзенага пункта;
63.12.4. мнагадзетныя сем’і, а таксама маці, якім прысвоена званне “Маці-гераіня” альбо якія ўзнагароджаны ордэнам Маці, ордэнам “Мацярынская слава” альбо медалём “Медаль мацярынства”;
63.12.5. грамадзяне, якія ўзялі на выхаванне траіх і болей дзяцей-сірот і (альбо) дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
63.12.6. ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
63.12.7. члены сем’яў загінутых (памерлых) грамадзян, указаных у артыкуле 22 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ветэранах”.

Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, можна звяртацца да начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Баб­руйскага райвыканкама Ірыны Генадзьеўны Пракопчык (каб. 58, тэл.: 72-05-48).

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Глава района поздравил актив Бобруйского района с наступающим Новым годом и подвел итоги уходящего

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Две новые автолавки будут обслуживать Бобруйский район  

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты райсовета депутатов утвердили районный бюджет на 2025 год

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Чудес много не бывает. В рамках акции «Наши дети» глава района посетил детский дом семейного типа в Глуше

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты исполняют детские мечты

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Утверждены прогнозные показатели социально-экономического развития и бюджет района на 2025 год. Рассказываем подробности

27 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем