Прайшла рэпетыцыя выбараў
У панядзелак на гэтым тыдні на базе Хімоўскага ўчастка для галасавання №20 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання прайшоў трэнінг старшынь і сакратароў участковых выбарчых камісій раёна на прадмет адпрацоўкі і замацавання правільных, у адпаведнасці з заканадаўствам, дзеянняў членаў камісій падчас датэрміновага галасавання, а таксама непасрэдна ў дзень выбараў.
Падрабязнасці таго, якіх правілаў прытрымлівацца — пачынаючы ад вядзення дакументацыі да падліку галасоў, а таксама пасля завяршэння работы ўчастковай камісіі ў дзень выбараў 18 лютага — прысутным распавяла, выкарыстоўваючы нагляднасць, старшыня Хімоўскага ўчастка для галасавання Тамара Усатая.
Старшыня Бабруйскай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава заакцэнтавала ўвагу на пазаштатных сітуацыях, якія падчас выбараў могуць здарыцца, і спосабах — у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам — іх вырашэння.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.