Падчас выбараў будзе працаваць выязны гандаль
Традыцыйна на ўчастках для галасавання будуць працаваць гандлёвыя кропкі ад Бабруйскага гандлёвага цэнтра.
Па словах намесніка старшыні па гандлі прадпрыемства Наталлі Цітовай, сёлета, як і заўжды, на кожным участку будзе прадстаўлены ўвесь асартымент тавараў, пераважна мясцовых вытворцаў. Сфарміраваны пакет акцыйных (з жоўтай этыкеткай) тавараў, шырока будзе прадстаўлена прадукцыя грамадскага харчавання, свежая выпечка.
Алена КАРПЕНКА.