Акружная і раённая выбарчыя камісіі ўзгаднілі праект рашэння райвыканкама
У чацвер, 4 студзеня, адбыліся пасяджэнні Бабруйскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання і акружной выбарчай камісіі Бабруйскай сельскай выбарчай акругі № 2 па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
На павестцы дня камісій стаяла адно і тое ж пытанне — аб узгадненні рашэння райвыканкама “Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў дэпутатаў 28-га склікання”.
Кіруючыся Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, члены абедзвюх камісій адзінагалосна прынялі рашэнне ўзгадніць без змен праект рашэння Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта “ Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання”.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.