Аб выкарыстанні энергарэсурсаў — праз малюнкі і відэаролікі
Падведзены вынікі раённага этапу штогоднага рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон». Нягледзячы на тое што выключна ўсе яго ўдзельнікі выступілі ў адной і той жа намінацыі — «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў», школьнікі прадставілі на раённы «Энергамарафон» не толькі малюнкі і плакаты, але і відэаролік.
Па рашэнні журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і кіраўнікі раённых устаноў адукацыі, найлепшымі прызнаны работы Елізаветы Сяліцкай, вучаніцы 9 класа Цялушскага ВПК «дзіцячы сад-СШ» (малюнак), 8-класніцы Дар’і Сідаровіч і вучняў 7 класа Юрыя Сцяпанава і Данііла Толсціка з Хімоўскага ВПК «дзіцячы сад-СШ» (відэаролік), 3-класніцы Таццяны Тарасенкі з Міхалёўскага ВПК «дзіцячы сад-СШ» (малюнак) і вучаніцы 5 класа Брожскай СШ Елізаветы Філатавай (малюнак).
Усе гэтыя работы накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”.
Соб. инф.