Самы вопытны тэхнік-асемянатар — у Бабруйскім раёне

40 лепшых тэхнікаў-асемянатараў з усіх раёнаў Магілёўшчыны прынялі ўдзел у ХVI абласным конкурсе аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, які прайшоў у Горках на базе вучэбнага цэнтра аблсельгасхарча ў мінулую пятніцу.
Канкурсантам неабходна было адказаць на 25 тэставых пытанняў, якія датычыліся тэорыі і практыкі іх штодзённай работы. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся таксама працоўныя дасягненні ўдзельнікаў прафесійнага спаборніцтва. Перамогу ў конкурсе атрымала Жана Ляшчун з Асіповіцкага раёна. Менавіта яна прадставіць Магілёўшчыну на рэспубліканскім конкурсе, які пройдзе ў другой палове снежня.
А вось самым вопытным работнікам па штучным асемяненні прызнана спецыяліст ААТ “Неўскі-Агра” нашага раёна Таццяна Фаміна. Як і пераможцы іншых намінацый конкурсу, Таццяна Мікалаеўна была ўзнагароджана каштоўным прызам і граматай, якія ўручыў генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Віктар Віткоўскі.
Тут жа на ўрачыстасці высокай узнагароды — ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі, грашовай прэміі і каштоўнага падарунку за добрасумленную шматгадовую працу і вялікі асабісты ўнёсак у аднаўленне статку — была ўдастоена аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” Раіса Гоманава.
Алена КАРПЕНКА.