«Часоў былых і новых повязь»
Пад такой назвай у бібліятэцы аграгарадка Іванаўка прайшла пазнавальная гадзіна, падрыхтаваная сумесна з сельскім клубам. Мерапрыемства прысвячалася 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Прысутныя даведаліся аб жыццёвым шляху Францыска Скарыны, аб яго ўкладзе ў развіццё кнігадрукавання не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Таксама быў арганізаваны прагляд відэафрагментаў, літаратурны агляд выставы “Асветнікі зямлі беларускай”. На працягу сустрэчы гучалі вершы беларускіх аўтараў, прысвечаныя пачынальніку беларускага кнігадруку Францыску Скарыне.
Нэля ЦІМАШУК, загадчык Іванаўскага сельскага клуба.
Раіса ЛАЎРЫНОВІЧ, бібліятэкар.